Сэрыя "Драматургі свету"
Вешаваная драма «Баладына» выдатнага польскага драматурга і паэта-рамантыка Юльюша Славацкага (1809-1849) належыць да самых значных у яго творчым даробку. Выкарыстоўваючы матывы нацыянальнага фальклору, а таксама дасягненні шэкспіраўскай драмы і тагачаснага французскага тэатра, творца закранае праблемы ўзаемадачыненняў Дабра і Зла ў гістарычным часе і ў Вечнасці. Твор першыню публікуецца ў перакладзе на беларускую мову.
Мастацкі свет знакамітай п'есы «Пігмаліён» Джорджа Бернарда Шоў (1856–1950), англійска-ірландскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, сатканы з парадоксаў і неверагодных метамарфоз. Простыя ісціны ён даказвае «ад адваротнага», пераказваючы сюжэт вядомага старагрэцкага міфа «навыварат»... У адрозненне ад вядомых нашаму масаваму чытачу рускіх перакладаў п'есы, гэты пераклад зроблены паводле поўнага англійскага выдання, з захаваннем аўтарскіх прадмовы, паслямоўя і ўставак.
Бертальт Брэхт (1898-1956) – нямецкі драматург і паэт, стваральнік «эпічнага тэатра», чалавек, які ўсё сваё жыццё мусіў рабіць выбар паміж рознымі таталітарнымі ідэалогіямі і, як мог, супрацьстаяў кожнай з іх. Драма «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (1941) не толькі паказвае тэхналогію заваявання ўлады гітлераўскім і да яго падобнымі рэжымамі, але і ставіць вечнае пытанне: ці можа палітыка наогул быць маральнай?
out of stock
Трагедыя вялікага англійскага драматурга і паэта Ўільяма Шэкспіра (1564–1616), прысвечаная мастацкаму даследаванню прыроды злачынства і кары, падаецца ў гэтай кнізе ў новым беларускім перакладзе, з прадмовай і каментаром Лявона Баршчэўскага.