Пераклады Марыны Шоды
Маральны трылер з крымінальнай загадкай, дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня – інжынер на пенсіі, настаўніца ангельскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету, аматарка паэзіі Уільяма Блэйка, карт Таро і астралогіі – ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць - ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры...
Кніга ў папулярнай форме апісвае няпростае жыццё і знаёміць з асаблівасцямі творчасці аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821-1883), чые творы набылі сапраўдную сусветную вядомасць ужо толькі пасля смерці аўтара. Выданне пры-меркаванае да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.
«Знахар» — польскі бэстсэлер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча расказвае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад імем Антонія Касібы трапляе ў рытуал на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сабе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.
Анталогія сучаснай польскай драматургіі "На розныя галасы" – гэта не першая спроба прадставіць п'есы аўтараў і аўтарак з Польшчы для беларускіх чытачоў і тэатраў. Але з часоў апошніх падобных перакладаў прайшло больш за дзесяць год, і таму мы спадзяемся, што выхад гэтай анталогіі справакуе новую хвалю цікавасці да польскай драматургіі. Тым больш гэта не адкрыццё незнаёмага, і ў беларускай тэатральнай прасторы мы маем трывалы падмурак гэтай цікавасці. Чым ён умацоўваўся? У першую чаргу п'есамі класікаў Станіслава Віткевіча, Вітальда Гамбровіча, Тадэвуша Ружэвіча, Славаміра Мрожэка.
Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жыхароў і іх рэчаў, дзе паўсядзённасьць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасьць пераплятаецца з міфам.
out of stock
Першая кніга са шматтомнага цыкла фэнтэзійных аповесцяў Анджэя Мялешкі “Магічнае дрэва” расказвае пра дзяцей, якія знайшлі крэсла, што выконвае жаданні. Як добрыя, так і не вельмі… Цыкл кніг “Магічнае дрэва” паўстаў на аснове аднайменнага дзіцячага тэлесэрыяла, які выходзіў у 2003–2006 гг., а ў 2007 атрымаў прэстыжную ўзнагароду “Emmy”.
out of stock
Большая частка твораў Паўла Гюле прысвечаная роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).
out of stock
“Родная Еўропа” Чэслава Мілаша (1911—2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, — яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з “нашых” ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.
out of stock
"Калі б свайго часу Нехта, Хто Раздае Геаграфію, параіўся са мною, дык сёньня ўсё выглядала б іначай. Але Ён разьмясьціў нашую краіну менавіта там, дзе Яму заманулася. Дзякуем і за гэтае". (Юрый Андруховіч)