Медысонт
Гэта другі паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе «Volumen.2», былі напісаны ў перыяд з восені 2018 па вясну 2020 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “ЛіМ”. Адна з нізак была ўганараваная літаратурнай прэміяй “Экслібрыс” (2019).
sale
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў, прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.
Паэзія Ігара Кулікова – дасканалы, насычаны сэнсамі і алюзіямі лябірынт, у якім сам аўтар выконвае ролі Тэзэя, Мінатаўра, і крыху (эпізадычна) Арыядны. Перад намі, па сутнасьці, жанр паэтычнай імплозіі: старажытны міт (ці міты?) узрываецца ўнутар самога сябе, зацягваючы ў вір канцэптуальнай эмоцыі выпадковыя словы, паўзы і знакі прыпынку. Чытач тут зусім не абавязковы, хаця й нялішні.
sale
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
out of stock
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.
out of stock
Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
out of stock
Гэтая кніжка выходзіць у свет, быццам даганяючы трагічнае ў сваім фінале творчае і зямное жыццё таленавітай паэткі Тацяны Зіненка (1960–2011).
out of stock
Кніга прысвечаная ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце. Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне, уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў, пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў. Чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў XX ст.
out of stock
Кніга прысвечаная бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе “пасмяротнаму жыццю” ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.
out of stock
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава — унікальны дакумент, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды ўцякацтва ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоўных ды перамешчаных асобаў.
out of stock
У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) увайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме — пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.
out of stock
Кніга прысвечаная асвятленню гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца прычыны і перадумовы пачатку паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, у Беларусі, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў, мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.