21.00 BYN
Size: 210x295 mm
Weight: 335 g
Purchase
out of stock
Description
Мастак Свэн Нурдквіст, пераклад на беларускую Надзі Кандрусевіч. – Мінск: ІП Кандрусевіч Надзея, 2020. – 54 с.

ISBN 978-985-90496-7-5
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
Кніга не адзін раз збярэ дзетак і іх бацькоў разам на кухні і ля вогнішча за прыгатаваннем смачных страваў!
Гэтая кніга для ўсіх цікаўных дзетак, якія любяць гатаваць, а таксама іх бацькоў, дзядуляў, бабуляў і проста ўсіх, хто любіць весела і з карысцю бавіць час на кухні.
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
ПРА АЎТАРАЎ
Свэн Нурдквіст (Sven Nordqvist) нарадзіўся ў горадзе Хельсінборгу. Ужо ў 15 гадоў ведаў, што будзе мастаком. Таму калі ён вучыўся на архітэктара, то хадзіў на курсы па мастацтве і маляванні. Спачатку Нурдквіст ілюстраваў школьныя падручнікі. Але неўзабаве стаў працаваць з дзіцячымі кнігамі. Працы Свэна Нурдквіста дэманструюцца на шматлікіх выставах.
Крысцін Самуэльсан (Christine Samuelsson) зрабіла падборку рэцэптаў і напісала да іх невялікія ўступы. Крысцін працавала галоўным рэдактарам кулінарных часопісаў “Gourmet” і “Elle a la Carte”. Яна таксама суаўтарка кніг “Лепшыя рэстарацыі Даніі” і “Каралеўскі стол”.

Products You May Like
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.