Ёрдзіс
21.00 BYN
22.50 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 350 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч. – Мінск, ІП Кандрусевіч Надзея, 2018. – 104. с. Цвёрдая вокладкаISBN 978-985-90452-4-0
Пераклад зроблены паводле выдання:
Jujja Wieslander, Lotta Geffenblad «Hjördis», Rabén & Sjögren, Stockholm, 2017
© Jujja Wieslander, тэкст, 2017
© Lotta Geffenblad, ілюстрацыі, 2017
© Rabén & Sjögren, 2017
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2018
© Выданне на беларускай мове, ІП Кандрусевіч Надзея, 2018
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
ПРА КНІГУ
Ці ёсьць рай для коцікаў (Радыё Свабода)
Па-беларуску выйшла кніга Юі Вісландэр і Лоты Гефенблад «Ёрдзіс» для дзетак (Наша ніва)
ЗМЕСТ
Сонечная вуліца, дом 1
Мой дом
Мік і Прык
Мая мілая бабуля
У нас ёсць свой кінатэатр
Чырвоныя плямкі і сакрэты
Вецер свішча на гарышчы
Вельмі жудасныя паперкі
Казачніца
Маміна праца
Самае жахлівае, што можа здарыцца
Тата набывае матацыкл, а бабуля пераязджае

ФРАГМЕНТ З КНІГІ
...Калі ты захочаш напісаць мне ліст, то на канверце трэба будзе пазначыць: Ердзіс Берквіст, Сонечная вуліца, дом 1, Хагалунд. Гэта мой адрас. Я жыву ў найлепшым доме на самай лепшай з вуліц. Думаеш, я ўсё гэта прыдумала? Бо ясна ж, што Сонечная – найпрыгажэйшая назва для вуліцы, а найлепшы дом на найлепшай вуліцы, вядома ж, дом нумар адзін. Але я нічога не выдумляла, праўда! Вуліца і сапраўды называецца так. I наш дом САПРАУДЫ найлепшы на гэтай найлепшай вуліцы.
Мая сям’я – гэта мама, тата, Мар’яна і я. Ну і часам бабуля – мама майго таты. У нас цэлых два пакоі: маленькі і вялікі.
Мама з татам спяць у вялікім, а Мар’яна і я – у маленькім. Праўда, калі бабуля ў нас, то Мар’яна спіць на маленькай канапе ў кухні. Пакуль мама з татам працуюць, бабуля застаецца дома са мной і Мар’янай. А вось летам бабуля жыве ў сваім дамку ў вёсцы, і тады я прыязджаю да яе.
Мар’яна – гэта мая старэйшая сястра. Насамрэч яна даволі мілая. Мы сварымся не так часта, як некаторыя мае сяброўкі са сваімі братамі і сёстрамі. Тыя, здараецца, нават б’юцца, а мы проста дурэем і скочам у ложках перад сном. Але часам Мар’яна хоча пабыць адна. А яшчэ яна не дазваляе мне корпацца у сваіх рэчах… (канец фрагмента)
Products You May Like
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.
П’еса «Пабудзіць прынцэсу» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.














