Выбраныя паэтычныя творы
11.00 BYN
Size: 110x150 mm
Weight: 140 g
Purchase
Description
Выбраныя паэтычныя творы / Змітрок Бядуля ; укладанне Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. – 104 с. – (Паэты планеты).ISBN 978-985-23-0210-4
Змітрок Бядуля (сапраўднае Шмул Плаўнік, 1886–1941) – класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.
ВЕРШ З КНІГІ
Дазволь
Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што пад ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,
За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,
За вочы ясныя, за душу маладую
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за светлыя часіны,
Якія ты даеш мне ў шчасці перажыць,
За шчырае натхненне, мілая дзяўчына,
Дазволь цябе любіць.
1913
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
"Неба мнагавокае" – першая асобная кніга Наталлі Віншеўскай (1907–1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі Вішнеўскай, апавяданне "Завея", а таксама лісты 1961–1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.
Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата "Пра словы ды сказы". Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка "Тры сотні" – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе.














