Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі. КНІГА 2

250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі. КНІГА 2
23.00 руб.
Size: 175x280 mm
Weight: 190 g

Purchase


ГісторыяКраеведениеКультуралёгіяВыдавец Цымбераў РаманЦвірко УладзімірСэрыя "250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі"

Description

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. У 21 кнізе. КНІГА 2 / Уладзімір Цвірко. — Мінск : Выдавец Р. М. Цымбераў, 2023. — 56 с. : іл.

ISBN 978-985-7303-73-1 (кніга 2)
ISBN 978-985-7303-47-2

Перад чытачом вынік шматгадовых вандраванняў аўтара па абшарах нашай краіны, яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. У выніку з’явіўся аўтарскі праект для падарожнікаў, які змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з 252 турыстычных маршрутаў мае дзесяць пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін для аднаго з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут на адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам.

У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі архітэктурнай спадчыны, пабудаваныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоўваць усім грамадствам.

Да ўвагі паважанага чытача – наступныя маршруты: па Гродзенскай вобл. – Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобл. – Душкава і Сноў; ад Брэсцкай вобл. – Ружаны, Лыскава, Пружаны; Віцебскую вобл. Прадставяць маршруты Віцебск—1 і Віцебск—2.

У рубрыцы тэматычныя маршруты – вандроўка па мясцінах, дзе жыў і працаваў Напалеон Орда. Другі маршрут прысвечаны крыніцам.


ПОЎНЫ ПЕРАЛІК ТУРЫСТЫЧНЫХ МАРШРУТАЎ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Цвірко Уладзімір
Прапаноўваюцца наступныя маршруты па Гродзенскай вобласьці: Жамыслаўль, Лунна, Свяцк. Наступная вобласць – Брэсцкая. Там вас чакаюць маршруты Балата і Грушаўка. Ад Магілёўскай вобласці – маршрут Пустынкі. Ад Мінскай вобласці – Лоск і Грозава. І, нарэшце, Віцебская вобласць – Камаі і Параф’янава. У «Тэматычных маршрутах» пра нашую славутасць Ігната Дамейку, а таксама пра каменныя крыжы, што ў Докшыцкім раёне.
Цвірко Уладзімір
У гэтай кнізе наступныя маршруты: Вавёрка, Зэльва, Караліна, Пескі (Гродзенская вобласць); Вязынь, Раванічы (Мінская вобласць); Парахонск (Брэсцкая вобласць); Відзы (Віцебская вобласць); Княжыцы (Магілёўская вобласць); Чырвоны Бераг (Гомельская вобласць).
Цвірко Уладзімір
У гэтай кнізе наступныя маршруты: па Гродзенскай вобласьці – Мураванка, Астравец. Брэсцкая вобласць захопіць вас маршрутамі Заказель і Новая Мыш. Па Мінскай вобласці рушым маршрутамі Узда, Рубяжэвічы, Івянец. Ад Магілёўскай вобласці гэтым разам адзін маршрут – Асіповічы. Віцебская вобласць прадстаўленая маршрутамі Астроўна і Ідолта. «Тэматычныя маршруты». Першы – пры прыжыццёвы лёс Яна Чачота. Другі не менш цікавы – «Галасы арганаў».