Пясецкі Сяргей
«Гляну я ў аконца...» – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» – трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
«Яблычак» – першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менску пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказу.
out of stock
Раман быў напісаны Сяргеем Пясецкім яшчэ ў вязьніцы Сьв. Крыжа на поўдні Польшчы, дзе ў той час палякі трымалі самых небясьпечных злачынцаў. Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён зьбіраўся выдаць першым і лічыў яго больш вартым за «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы». Пясецкаму хацелася паказаць жыхарам тагачаснай Польшчы ўсю сваю крыўду, калі пасьля дэмабілізацыі былых жаўнераў, якія абаранілі краіну, проста выкідалі на вуліцу як непатрэбныя рэчы.
out of stock
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
out of stock
Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901 – 1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" (1937) – найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.













