36.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 365 g
Purchase
Description
Ніхто дабром не дасць збаўлення... / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай Віктара Шукеловіча. – Вільня: Логвінаў, 2019. - 290 с.

ISBN 978-609-8213-57-7.
"Ніхто дабром не дасць збаўлення" – трэцяя кніга з "Менскай трылогіі" Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага пра-заіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў – менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
"Ніхто дабром не дасць збаўлення" – кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
ЗМЕСТ Разгарнуць
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Products You May Like
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.