Янушкевіч (выдавецтва)
out of stock
Стваральнік “інтэлектуальнага рамана”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульна чалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё “Трыстан”, “Тоніа Крэгер” і “Смерць у Венецыі”, якія публікуюцца ў гэтай кнізе.
out of stock
Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ (Maja Lunde) разам з мастачкай Ліса Айсата (Lisa Aisato) стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя.
out of stock
Вядомы італьянскі пісьменнік Антоніа Табукі (1943–2012) уявіў сны сваіх улюбёных празаікаў і паэтаў, мастакоў і музыкаў. Цікавае падарожжа ў снах па каляровых краявідах розных стагоддзяў і краін перадаецца праз дваццаць займальных аповедаў. Мы апынаемся ў Рыме з Авідыем, у Рыбатэжу з Фернанду Песоа, у Гранадзе з Федэрыка Гарсія Лорка, у Вене з Зігмундам Фройдам, у Пізе з Джакама Леапардзі, у французскіх Ардэнах з Арцюрам Рэмбо, на тасканскім пляжы з Ашылем Клодам Дэбюсі, у маскоўскім метро з Уладзімірам Маякоўскім ці плывем з Робертам Луісам Стывенсанам на невядомы востраў…
out of stock
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
out of stock
Гэтая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечаная гербам беларускай шляхты ў канцы XIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фармавання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобным раздзеле ахарактарызаваныя асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.
out of stock
Раман славутага аўстрыйска-нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана пераносіць Тыля Уленшпігеля, сярэднявечнага бадзягу і правакатара, у бязлітасны зруйнаваны свет XVII стагоддзя. Мы пачуем галасы самых розных герояў, большасць з якіх — рэальныя гістарычныя асобы. Цяжка будзе не паверыць сплеценай з іх лёсаў напаўпраўдзівай-напаўвыдуманай эпапеі жахлівай Трыццацігадовай вайны. Аўтар па-штукарску жангліруе словамі, стылямі і сэнсамі, у выніку чаго вырастае не жартоўны аповед пра блазна, а тонкі, трагічны і глыбокі твор, гімн мове і жыццю.
out of stock
У рамане “Хроніка ў камені”, які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры.
out of stock
У кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага нацыянальнага руху першай трэці XX ст.
out of stock
Фундаментальная кніга вядомага даследчыка гісторыі ХХ ст., прафесара Варшаўскага універсітета Анджэя Гарліцкага прысвечаная асобе Юзафа Пілсудскага – чалавека, якому было наканавана змяніць лёс Польшчы і польскага народа. Аўтар крытычна паставіўся да героя сваёй кнігі і на падставе вялікага шэрагу гістарычных крыніц і дакументаў стварыў падрабязную, разнапланавую карціну яго жыцця.
out of stock
Сярод сусветна вядомых пісьменнікаў ёсць тыя, якія вырашылі падзяліцца сакрэтамі свайго поспеху і напісалі кнігі пра тое, як пісаць добра. Гэтае выданне пазнаёміць вас з поглядамі на мастацкую творчасць мегапапулярных Агаты Крысці, Джорджа Оруэла, Рэя Брэдберы, Курта Вонегута, а таксама блізкіх па часе Мілана Кундэры, Марыа Варгаса Льёсы і Умберта Эка. Чаму яны пісалі? Як яны гэта рабілі? І як на самай справе сталі паспяховымі?













