Колер крылаў
Description
Паэзія і проза / Анхела Эспіноса Руіс. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 248 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 116).ISBN 978-985-7207-50-3.
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў.
Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Анхеле Эспіноса Руіс за пачуццёвае і метафарычнае багацце паэтычнай мовы і адважнае імкненне асэнсаваць таемнасць беларускага быцця.
Products You May Like
Дебютную книгу Евгения Бесчастного составили стихи, написанные в 2011—2016 годах. Это небольшие истории, где на фоне пейзажей Бреста и Минска через метафизику современных реалий и драматизм неразрешимых конфликтов — внутренних и внешних — автор пытается выразить потаенную суть обыденных явлений, выйти за грань видимого мира и понять свои роль и место в нем.
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
У том 2 гэтага выдання увайшлі апошнія 12 песень (XIII—XXIV) «Іліяды» разам з каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі і спісам дадатковых крыніц дзеля больш поўнага разумення твора сучасным чытачом.














