Наступны прыпынак
6.40 BYN
Size: 120x190 mm
Weight: 180 g
Purchase
Description
Вершы. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 128 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 109).ISBN 978-985-7027-23-7.
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
© Замкоўскі А., 2018
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2018
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018
ПРА КНІГУ
Што застанецца, калі аддаць усё (Жанна Капуска, сайт СБП)
ВЕРШ З КНІГІ
* * *
У травеньскі бэзавы вечар
закрый мае сумныя вочы
пяшчотнага слова далоняй.
Бяссоннай купальскаю ноччу
спакой падары маім вуснам
сваім пацалункам гарачым.
У верасні ранкам туманным
ізноў напішы мне прызнанне
на мокрым лісце й пажоўклым.
А дзённай завеяй у лютым
аддай свае крылы свабоды —
я моўчкі растану, я моўчкі…
ЗМЕСТ Паглядзець
ПРА АЎТАРА
Алесь Замкоўскі нарадзіўся ў Полацку ў 1984 годзе. Скончыў Полацкую нацыянальную гімназію, факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”, альманахах “Надзвінне” і “Ратуша”.
Лаўрэат першага конкурсу маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” (2012), фіналіст фестывалю аўтарскай песні і паэзіі “Віцебскі лістапад” (2017), (2017), лаўрэат трэцяй ступені Міжнароднай славянскай паэтычнай прэміі (2017).
Products You May Like
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры - усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» вершы, сабраныя ў гэтай кнізе.














