Кнігі дзеткам
Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.
Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.
Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Маленькія і дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмінска.
У Пэтсана ў куратніку жывуць дзесяць курэй. Коцік Фіндус часта дражніць ды ганяе іх. Куры – найлепшыя сяброўкі Фіндуса. Ну, вядома, калі не лічыць Пэтсана. Але аднойчы Пэтсан прынёс курам пеўня...
Галоўны герой казкі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала”, вядомы чытачу па кнізе “ Крыніца паноў Ельскіх ”, выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной — шчырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя.
hot_deal
Ян і Яніна – брат і сястра. Нядаўна ў іх сям’і нарадзілася сястрычка Васіліна. Давай паглядзім, як кемлівыя школьнікі спрабуюць патлумачыць новаму чалавеку ейныя правы на блізкіх ёй прыкладах… Маляванка не прадаецца, умовы атрыманьня тут .
out of stock
Выдавецтва “Кнігазбор” перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”. Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў.
out of stock
Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
out of stock
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
out of stock
Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.
out of stock
Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі…
out of stock
Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы. Кніга цалкам прадалася.
out of stock
У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.
out of stock
Маляванка “Будзьма беларусікамі!” зробленая паводле анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!” аднайменнай культурніцкай кампаніі.
out of stock
Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..
out of stock
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць... Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход!