Атракцыёны для вадзянікоў
7.00 BYN
Size: 200x240 mm
Weight: 490 g
Purchase
out of stock
Description
Былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае / Ілюстрацыі Андрэя Пазняка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 80 с.: іл. Цвёрдая вокладка.978-985-02-1499-7
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі. Дарэчы, не ўсё ў іх — мастацкі вымысел. Але што да чаго ты і сам, дарагі чытач, зразумееш, калі пазнаёмішся з героямі: вадзянікамі, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны, бабрынай сямейкай, што шануе Чырвоную кнігу Беларусі, і Наядай марской, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў нашыя вадаёмы.
Прафесія: вадянік (Марына Весялуха пра кнігу ў “Звяздзе”)
Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедыі
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.
Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця!














