Вершы. / Мастак Вольга Раманюк, дызайнер Анастасія Капульцэвіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 35 с.: іл.
ISВN 978-985-02-1662-5
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску. (З прадмовы)Вершы з кнігі S s [эс] Я з гары качуся ўніз, Снег віхураць лыжы — SKIS [скі:з] T t [ті:] Я разбегся: раз, два, тры — І залез на дрэва — TREE [трі:] U u [ю:] Выйсці ў дожджык захацела? Парасон вазьмі — UMBRELLA [амбрэ́ла]
Прадмова Паглядзець
Прывітанне, сябра!
Напэўна, ты ўжо ўмееш чытаць на роднай мове (а калі не — неўзабаве падвучышся, праўда?). Родная мова — ключык да роднай зямлі, яе скарбаў, загадак і таямніц. Але свет вялікі, i так хочацца пабачыць усе ягоныя цікавосткі!
Вось і прыходзіць думка: час вывучаць англійскую мову!
Як вывучаць? Можна дачакацца, пакуль яна пачнецца ў школе. Можна пайсці на курсы ці ў гурток. А можа, мама, дзядуля ці старэйшы брат могуць з табой займацца?
Але які б спосаб ты ні абраў, гэтая кніжка будзе табе дарэчы. Скажу па сакрэце: ані ў мамы тваёй, ані ў бабулі, ані ў прабабулі такіх кніжак не было! А то б яны аднолькава лёгка размаўлялі з табой і па-беларуску, і па-англійску. У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску. А калі займацца разам з братам, сястрой ці сябрамі — можна лёгка праверыць адно аднога, пагуляцца ды паспаборнічаць.
Стварэнню гэтай кніжкі вельмі дапамагла цудоўная знаўца англійскай мовы Алена Трацякова — гэта яна запісала замежныя словы беларускімі літарамі, каб ты не заблытаўся і слушна вымаўляў іх. А таленавітая мастачка Вольга Раманюк зрабіла жывыя і вясёлыя малюнкі да вершаў.
Пагартай кніжку, перш чым брацца за навуку. Хто сказаў, што вучыцца цяжка? Па-мойму, вучыцца — весела. Вясёламу вучню — вясёлы падручнік! А можа, настане дзень, калі ты сам захочаш прыдумаць рыфмаванкі з замежнымі словамі? Гэта будзе цудоўна! Так ты зможаш навучыць усю сям'ю! Спрабуй, у цябе атрымаецца. Бывай здаровы і разумны, дружа. Прыемнага навучання!
Алена Церашкова
Старонкі з кнігі

