Вандроўка Пэтсана
13.80 BYN
Size: 210x290 mm
Weight: 420 g
Purchase
out of stock
Description
Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2018. — 30 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 25).ISBN 978-985-7207-04-6
© Sven Nordqvist, тэкст, ілюстрацыі, 1992
© Bokförlaget Opal AB, 2016
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2018
© Афармленне, выданне на беларускай мове. ПУП «Кнігазбор», 2018
Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..
Фрагмент з кнігі
...Пэтсан разгарнуў намёт. Ён адразу ж пазнаў пах старой тканіны, узгадаўшы, як утульна было калісьці спаць у намёце. Хаця гэта было так даўно, калі ён быў зусім малады. А можа, паспрабаваць яшчэ разок? Яму якраз трэба праверыць, як працуе адна штука, якую ён толькі што вынайшаў.
Фіндус тым часам запоўз у намёт.
— Хачу тут спаць, — сказаў ён. — А мы можам пайсці ў вандроўку ў горы? Дарэчы, а што такое горы, Пэтсан?
— Горы — гэта такія высокія ўзгоркі на поўначы, у Лапландыі, — паспрабаваў патлумачыць Пэтсан.
— У нас жа таксама ёсць пагорак за майстэрняй. Можна павандраваць там, — прапанаваў Фіндус.
— Якая ж гэта вандроўка тады? Тут жа пятнаццаць хвілін хады, — сказаў Пэтсан.
— Але нам і не трэба ісці ў сапраўдную вандроўку, Пэтсан. Мы трошкі паходзім, а потым паспім у намёце...

Products You May Like
«Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі развівае творчае мысленне, выхоўвае любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.














