
Мастак Алена Медзякова. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 16 с.: іл. — (
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменнікаў”.
Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 5). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7021-52-9.
Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.Казка заняла другое месца ў літаратурным конкурсе “Экслібрыс” імя Янкі Маўра.Пра кнігу на сайце
Саюза беларускіх пісьменнікаўПра аўтарку Паглядзець
Дар’я Вашкевіч нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт Міжнародных адносінаў БДУ па спэцыяльнасьці “Міжнароднае права”. У 2012 г. Дар’я атрымала ступень магістра мастацтваў, адвучыўшыся ва ўнівэрсытэце Варвіка (Вялікая Брытанія) на спэцыяльнасьці “Прыгожае пісьменства”.
На сённяшні дзень Дар’я мае болей за 6 публікацыяў сваіх твораў, а таксама 6 публікацыяў літаратурных перакладаў з ангельскай, гішпанскай ды швэдзкай моваў на беларускую.
Дар’я з’яўляецца пераможцай сямі літаратурных конкурсаў, у тым ліку трох конкурсаў, зладжаных ПЭН-Цэнтрам Беларусі (у 2009, 2011 і 2012 гг.), а таксама міжнароднага конкурсу "Слова.doc" (2009 г.)
Фрагмэнт з кнігі Паглядзець
“…Вярнуўшыся з прагулкі, Баваўняная дзяўчынка выглядала сумнай.
— Даражэнькая, што здарылася? — захвалявалася яе маці.
— Скажы, хто цябе пакрыўдзіў, і я яго правучу! — абурыўся тата (хоць насамрэч ён быў занадта мяккі і баваўняны, каб некага “правучыць”).
— Можа, хочаш піражок з чарніцамі? — пацікавілася бабуля.
— Мяў? — спытаў кот.
— Сёньня ў парку я сустрэла Плястыкавага хлопчыка, але ён адмовіўся са мной абдымацца, — азвалася Баваўняная дзяўчынка.
— Ну, хлопчыкі проста дурненькія, — зь веданьнем справы сказаў тата.
— Можа, сьпячы шарлотку? — прапанавала бабуля.
— Магчыма, ён перадумае наступным разам? — выказала ідэю мама.
Кот завуркатаў, і ўся сям’я абнялася…”