Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
3.31 BYN
Weight: 650 g

Purchase

out of stock
ProseЛітаратура для дзяцейPoetryКнігі дзеткамЗвязда (ex-Літаратура і Мастацтва)

Description

Для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла ; маст. Тамара Шэлест. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 152 с. : іл. ISBN 978-985-6720-65-2 "Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў" – своеасаблівы працяг ужо добра вядомых чытачу "Чырвонай кнігі..." і "Лясной кнігі...". Кніга прысвечаная беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. У "Блакітнай кнізе" прадставілі свае творы амаль трыццаць паэтаў і пісьменнікаў, такіх як Пятро Васючэнка, Раіса Баравікова, Віктар Гардзей, Валерый Кастручын, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў ды інш. Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет. ЗМЕСТ Віктар Гардзей. Незабудкі азёр Алесь Карлюкевіч. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады / Скубу не пер'е, ем не мяса Серж Мінскевіч. Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі Раіса Баравікова. Казка пра закаханага Дрывяты і жывую ваду Віктар Шніп. Вада Людміла Рублеўская. Свіслацкія цмокі і Плябанскія млыны Уладзімір Мазго. Чараўніцы краю Наталля Кісялёва. Казкі пра Блакітныя азёры Васіль Шырко. Сомік Серж Мінскевіч. Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў Янка Галубовіч. Вожык і ручаёк Мікола Чарняўскі. Матуля Шо, дачушка Шоша Генадзь Аўласенка. Дашачка і балота Анатоль Бутэвіч. Як Нёман хацеў вуграм дапамагчы Алена Масла. Споведзь мёртвай ракі Мікола Маляўка. Цёплае дыханне Пятро Васючэнка. Копанка Уладзімір Ліпскі. Рыбак – не бядак / Прыгоды конікаў Алесь Бадак. Спартсменкі Вадамеркі Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Вілія Алесь Карлюкевіч. У блакітным полі Алена Масла. Крыўда старога Вадзяніка Генадзь Аўласенка. Сом-агароднік      Анатоль Зэкаў. Смелая Плотачка         Франц Сіўко. Бобрык Плясік і Цімоша    Аксана Спрынчан. Выдра-Выдра-Выдраніца Валерый Кастручын. Казка пра сама Сёму Наталля Бучынская. Наяда марская, або Услед за песняй Віктар Гардзей. Свіцязь Алена Бабурэвіч. Бусел-скнара, або Як з'явіліся гарлачыкі Алесь Карлюкевіч. Зорны шлях белых гарлачыкаў Алесь Бадак. Дамавік і Жаба Анатоль Зэкаў. Лянівая Чарапаха Алесь Бадак. Пра Бабра і Вужа Раіса Баравікова. Казка пра жабяня Квыш-Квыш і яго бясстрашнае падарожжа Алесь Карлюкевіч. Пісьмо сям'і панадцітавак / Падарожжа без межаў
НЕЗАБУДКİ АЗЁР Ля ціхай затокі, на плёсе Ёсць шчасце згадаць аб любві. Сваіх я не высушу вёсел – Плыві, мая лодка, плыві! Крычаць патрывожана гусі У мройны азёрны разліў. А карта маёй Беларусі – Як луг, што блакітна зацвіў. Ля Браслава звоняць крыніцы, Азёры Наддзвіння бруяць. İ вербы схіляюцца ніца, İ вёслы, і вёслы блішчаць. Якая ж нязнаная сіла İ вабіць сюды, і заве, Дзе Нарач нябёсы ўтапіла, Дзе Свіцязь плюскоча ў траве. Запеў пастушковае дудкі Ля плёсаў яшчэ не замёр. İ росна цвітуць незабудкі Маіх беларускіх азёр. Віктар Гардзей

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Ракус Станіслаў
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
Рознэр Ян
Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.
Юдина Ольга
У вас есть тараканы? Нет-нет, не в квартире. В голове. Вы хорошо с ними знакомы? Может, вы даже сумели подружиться? Если так, вы — молодец, ибо проделали огромную работу над собой. А теперь представьте, что вместо своих тараканов вы начали видеть тараканов других людей. Вы сможете жить привычной жизнью или сойдёте с ума? Возможно, вы полюбите тараканов больше, чем самого близкого человека. А может быть…