Звязда (ex-Літаратура і Мастацтва)
out of stock
У рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь.
out of stock
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...
out of stock
У зборнік Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў: навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукаваная ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя — перакладзеныя на рускую, украінскую і польскую мовы.
out of stock
Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу перакладаў выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка, этнографа, краязнаўцы, фалькларыста, журналіста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага, які ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народу і спрыяў папулярызацыі фальклорнай спадчыны беларусаў сярод адукаваных чытачоў.
out of stock
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
out of stock
Героі гэтай кніжкі вырашылі аднойчы, што ім надакучыла быць адзінокімі і самотнымі. Ды і ў парку, дзе яны жывуць, з кожным днём робіцца ўсё больш няўтульна. Таму Брык і Шуся збіраюцца на пошукі лета! Праўда, некаторым гэта не падабаецца, але нашы героі пераадольваюць любыя перашкоды. А тое, што знойдуць сябры, можа аказацца нават лепшым і цяплейшым за лета… Хутчэй выпраўляйся ў вандроўку з Брыкам і Шусяй і сам пра ўсё даведаешся!
out of stock
“Вяртанне” — першая кніга Рышарда Капусцінскага (1932—2007), надрукаваная ў Беларусі. Вельмі сімвалічная яе назва — вяртанне ўсім вядомага паляка XX ст. у горад свайго дзяцінства Пінск, вяртанне да чытачоў-землякоў. Сімвалічна і тое, што кнігу пераклалі на беларускую і рускую мовы таксама паэты-землякі.
out of stock
Кніга “Вясна” — першая ў серыі “Поры года” — змяшчае звесткі пра назвы вясновых месяцаў, пра іх прыродныя адметнасці, характэрныя для Беларусі.
out of stock
Айчыннае бібліяфільства — адна з адметных праяў духоўнага жыцця беларускай нацыі. Менавіта такую выснову зробіць чытач гэтай кнігі, аўтар якой упершыню ў Беларусі раскрыў розныя аспекты гэтай маладаследаванай з’явы, разглядзеў гісторыю беларускага экслібрыса, малафарматных і мініяцюрных выданняў, прасачыў лёс мастакоў — майстроў кніжнай графікі. Адрасуецца тым, каго цікавіць духоўнае жыццё нашых папярэднікаў, а таксама феномен Яе Вялікасці Кнігі.
out of stock
Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах.
out of stock
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Лукшы ўвайшлі арыгінальныя творы пра здзяйсненні, клопаты і парыванні юных гаспадароў нашай зямлі. Проза аўтара вучыць дабрыні, павазе да старэйшых і любові да Бацькаўшчыны. Творы паэта вызначае пільная назіральнасць, сакавітасць мовы, тонкі гумар.
out of stock
Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышынь, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому — Караткевіч.
out of stock
Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.
out of stock
У кніжцы расказваецца аб двух відах рамантычнага спорту: аб паляванні і рыбалцы. Аб удачах і няўдачах, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях.
out of stock
Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.
out of stock
“Зубрэвіцкая сага” — раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а заканчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь, якая тады была ў складзе Савецкага Саюза.
out of stock
Казкі Сіняй падушкі цікавыя і займальныя. Аматарам прыгод яны абавязкова прыйдуцца даспадобы. Запрашаем чытачоў разам з галоўнымі героямі перанесціся ў Краіну Сноў, дзе можа адбывацца самае неверагоднае…
out of stock
Гэтая кніга Людмілы Рублеўскай — незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны.