Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Беларусь у абрадах і казках

Беларусь у абрадах і казках
4.60 руб.
Size: 145x215 mm
Weight: 460 g

Purchase

out of stock
ПеракладыНавукова-папулярная літаратураЗвязда (ex-Літаратура і Мастацтва)КраеведениеФальклёрШпілеўскі Павел

Description

Пераклад з рускай Аляксандра Вашчанкі. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 304 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6941-92-7

Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу перакладаў выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка, этнографа, краязнаўцы, фалькларыста, журналіста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага, які ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народу і спрыяў папулярызацыі фальклорнай спадчыны беларусаў сярод адукаваных чытачоў. Яго творы былі раскіданыя па старонках расійскай перыёдыкі сярэдзіны XIX стагоддзя і зараз, праз паўтара стагоддзя, упершыню надрукаваныя ў роднай пісьменніку Беларусі.

Творы Паўла Шпілеўскага належаць да залатой скарбонкі беларускай этнаграфіі, фальклору і краязнаўства, таму яны будуць цікавыя не толькі навукоўцам, а і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю і вуснай народнай творчасці беларусаў.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ
Паглядзець змест цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Арцёмаў Аляксей
­У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
Баторын Фелікс
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.