Вяртанне
1.60 BYN
Size: 120x200 mm
Weight: 270 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы / Пераклад з польскай. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2007. — 112 с. Цвёрдая вокладка.На беларускай і рускай мовах.
ISBN 978-985-6720-24-9.
“Вяртанне” — першая кніга Рышарда Капусцінскага (1932—2007), надрукаваная ў Беларусі. Вельмі сімвалічная яе назва — вяртанне ўсім вядомага паляка XX ст. у горад свайго дзяцінства Пінск, вяртанне да чытачоў-землякоў. Сімвалічна і тое, што кнігу пераклалі на беларускую і рускую мовы таксама паэты-землякі.
Паэзія Рышарда Капусцінскага — гэта філасофскі роздум пра час, пра чалавецтва і пра самога сябе, спроба пазнання законаў прыроды, асэнсавання асабістай, агульначалавечай і багатворнай сутнасці ў сусветнай гісторыі.
“…Чытаючы кніжкі, артыкулы і інтэрв’ю Рышарда Капусцінскага, здзіўляешся таму, што сентыментальныя ўспаміны аб даваенным Пінску і аб Палессі пранізваюць усю яго творчасць. Стаўшы прызнаным пісьменнікам, Капусцінскі ніколі не цураўся сваіх палескіх каранёў, куды б яго ні закідваў рэпарцёрскі лёс, ён заўжды помніў аб краі свайго дзяцінства, смуткаваў па родным горадзе і быў рады любой сустрэчы з землякамі...”
(Іна Дзямід, “Вялікі паляк з Пінска”)
ЗМЕСТ Паглядзець
Пра аўтара Паглядзець
* * * * *
У рэшце рэшт
прыйдзі на спатканне
гэтулькі патрэбна
нам высветліць
паглядзець адзін аднаму ў вочы
цяжар набыты
раздзяліць
у рэшце рэшт
гэтага не пазбегнуць
самае цяжкае магчыма
яшчэ наперадзе
дзе чакаюць нас
шыпы і церні
і жвір Галгофы
у рэшце рэшт
досыць сварыцца
скінем камень з сэрца
прыўздымем заслону холаду і цемры
і няхай тое што было
пакіне нас назаўсёды
* * * * *
Products You May Like
Срэчка Косавел (1904–1926) – славенскі паэт-авангардыст, які гарнуўся да дадаізму, але асабліва – да канструктывізму, адкуль і пайшла назва шэрагу яго вершаў-кансаў. Лічыцца адным з найбольш значных мадэрнісцкіх паэтаў не толькі Славеніі, але ўсёй Цэнтральнай Еўропы.
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.3”, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”.














