Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Звязда (ex-Літаратура і Мастацтва)

out of stock
Карызна Уладзімір
У кнізе вядомага паэта Уладзіміра Карызны знайшлі ўтульнае і прыгожае месца сур’ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі. Яны абавязкова стануць захапленнем для маленькага чытача і слухача, бо ўсе яны з менталітэту народу і выхоўваюць найлепшыя нацыянальныя якасці: дабрыню, працавітасць, кемлівасць і прагу пазнання новага, а таксама — любоў да Радзімы, да матчынага слова.
out of stock
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча "Лісіца-хітрыца", "Курачка-рабка", "Ганарыстая варона". Усе яны вучаць любові і вернасці, дабру і працавітасці, асуджаюць зло і несправядлівасць.
out of stock
Ляшук Вера, Снітко Галіна
Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў ды іншых. Адметнасць гістарычная паўплывала як на агульнае развіццё рэгіёна, так і на канкрэтныя культурныя набыткі.
out of stock
Вісландэр Юя, Вісландэр Тумас
“Малы і Білан” — працяг кнігі “Малы і Мядзведзік” шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру — Мядзведзіку.
out of stock
Вісландэр Юя, Вісландэр Тумас
"Малы і Мядзведзік" – адна з найулюбёнейшых кніг у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога гэтак не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.
out of stock
Федарэнка Андрэй
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман “Мяжа”, а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ “Мяжа” пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе.
out of stock
Дайнека Леанід
У новым рамане аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV—XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.
out of stock
Лем Станіслаў
У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман “Непераможны” і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак ўсім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі.
out of stock
“Ні на небе, ні на зямлі” — зборнік, у якім сабраныя ўзоры казачнай творчасці ўсяго славянскага свету. Кніга разлічаная як на дзяцей, гэтак і на дарослых чытачоў.
out of stock
Олуіч Гроздана
Кніга "Нябесная рэчка" складаецца з выбраных казак пісьменніцы. Героі гэтых твораў вельмі незвычайныя. Гэта і нябесная рэчка, і свавольнік-дзьмухавец, і лекар-верабей, і дзяўчынка залатакоска, і перлавая ружа, і шэраг іншых.
out of stock
Гладышчук Анатоль
Кніга "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных паводле зместу, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду — адлюстраванне цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.
out of stock
Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына
Гэтая кніга ― адна з першых спробаў у нашай краіне сістэматычна асэнсаваць традыцыйную і культурную спадчыну беларусаў, захаваную нашымі продкамі ў легендах і паданнях, геаграфічных назвах, багатым фальклорным матэрыяле.
out of stock
Сівец Таццяна
Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца (трэба толькі моцна-моцна верыць!).
out of stock
Ліпскі Уладзімір
"Свіцязянская русалка" – незвычайная кніга, якая расказвае пра непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, вядомыя помнікі і знакамітых людзей Бераставіцкага, Навагрудскага, Лідскага, Зэльвенскага, Карэліцкага, Слонімскага, Смаргонскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці.
out of stock
Усціновіч Анна
Найбольш поўны нарматыўны даведнік выкарыстання ўласных асабовых імён, утварэння імён па бацьку. Прыводзяцца розныя паводле паходжання мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; падаюцца найбольш пашыраныя народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.
out of stock
Лемцюгова Валянціна
Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў (айконімаў). У працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот (гідронімаў), палёў, сенажацей, лясных урочышчаў (мікратапонімаў), уласных асабовых імён і прозвішчаў (антрапонімаў), сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.
out of stock
Мазго Уладзімір
Паэзія Уладзіміра Мазго асветленая пачуццём зацікаўленасці і любові аўтара да дзіцячага свету, да гульняў, да вучобы, да прыроды, да размоў пра мінулае і сучаснае. У новай кнізе "Таямнічая планета" дзеці пазнаёмяцца з вершамі, загадкамі і казкамі гэтага паэта, напісанымі за апошнія гады. Лірычныя героі і вобразы гэтых твораў выпісаны з майстэрствам, непасрэднасцю, даверлівасцю і эмацыянальным захапленнем.
out of stock
Мацяш Ніна
Кніга вядомай "паэткі, лаўрэаткі Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Міжнароднай прэміі імя Г. Скаварады, Ніны Мацяш "У прыгаршчах ветру". Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта – даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі, ды разгорнутых эсэ пра гэтых паэтаў.
out of stock
Вашчанка Аляксандр
Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.
out of stock
Муравейка Іван
У кнігу ўвайшлі вершы, казкі і апавяданні апошніх гадоў. Напісаныя займальна і маляўніча, яны маюць пазнавальнае і павучальнае значэнне, спрыяюць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, кемлівасці, назіральнасці, а таксама прасякнутыя любоўю да прыроды.