Літаратурная Берасцейшчына
2.35 BYN
Weight: 460 g
Purchase
out of stock
Description
Краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. – 320 с. : іл.
ISBN 978-985-6720-29-4
Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў ды іншых. Адметнасць гістарычная паўплывала як на агульнае развіццё рэгіёна, так і на канкрэтныя культурныя набыткі.
Адным з першых раскрыў літаратурныя дасягненні краю У. А. Калеснік у кнізе "Зорны спеў", дзе прысвяціў гэтаму цэлы раздзел, назваўшы яго "Берасцейскае вогнішча". Аўтары дадзенай кнігі прадоўжылі працу свайго настаўніка, выявіўшы і раскрыўшы літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай.
ЗМЕСТ
Ад аўтараў
СПЕЎНАЯ ЗЯМЛЯ
ЗБİРАЛЬНİКİ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ
ЛİТАРАТУPA XI – XVIII СТАГОДДЗЯЎ
Рэха стагоддзяў
Прадстаўнікі эпохі Адраджэння
Канфесійная барацьба і яе адлюстраванне ў творах пісьменнікаў-землякоў
Пісьменнікі XVII – XVIII стагоддзяў
НА МЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ
Літаратура XIX – пачатку XX стагоддзя
Беларускамоўныя пісьменнікі
Рускія пісьменнікі першай паловы XIX стагоддзя
Рускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя
Польскамоўныя пісьменнікі
ЛİТАРАТУРА ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ
Беларускія пісьменнікі
Рускія пісьменнікі – удзельнікі Першай сусветнай вайны
ПİСЬМЕННİКİ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСİ
Беларускамоўныя пісьменнікі
Украінамоўныя пісьменнікі
Польскамоўныя пісьменнікі
У ГАДЫ ВАЕННАГА ЛİХАЛЕЦЦЯ
Літаратурнае жыццё краю ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
МАСТАЦКİ ЛЕТАПİС АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦİ
ЛİТАРАТАРЫ – ВЫПУСКНİКİ БРЭСЦКАГА ПЕДİНСТЫТУТА İМЯ А. С. ПУШКİНА
РОЛЯ У. А. КАЛЕСНİКА Ў РАЗВİЦЦİ ЛİТАРАТУРЫ İ ЛİТАРАТУРНАГА КРАЯЗНАЎСТВА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАЗВİЦЦЯ ЛІТАРАТУРЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 50-90-х ГАДОЎ
Паэзія
Проза і публіцыстыка
Драматургія
Крытыка і літаратуразнаўства
Пераклады
МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ
İМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНİК
ГЕАГРАФİЧНЫ ПАКАЗАЛЬНİК
Раздзелы кнігі напісалі:
В. Я. Ляшук – "Ад аўтараў", "Спеўная зямля", "На мяжы стагоддзяў", "Літаратура XIX – пачатку XX стагоддзя", "У гады ваеннага ліхалецця", "Мастацкі летапіс абароны Брэсцкай крэпасці", "Роля У. А. Калесніка ў развіцці літаратуры і літаратурнага краязнаўства Берасцейшчыны".
Г. М. Снітко – "Збіральнікі духоўнай спадчыны", "Літаратура XI – XVIII стагоддзяў", "Пісьменнікі Заходняй Беларусі", "Літаратурнае жыццё краю ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе", "Літаратары – выпускнікі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна", "Агульная характарыстыка развіцця літаратуры другой паловы 50-90-х гадоў", "Маладыя галасы Берасцейшчыны", "İмянны паказальнік", "Геаграфічны паказальнік".
Падрабязней пра кнігу "Літаратурная Берасцейшчына" тут.
Products You May Like
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.
Кніга прысвечаная разгляду адметных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, характарыстыцы яе дыялектнай асновы, апісанню найбольш яркіх асаблівасцей гаворак Беларусі. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай у шырокім яе разуменні.
У кнізе разглядаецца эканамічная сістэма Германіі, наймагутнейшай гаспа даркі Еўропы. Паказаны гістарычныя і тэарэтычныя вытокі германскай мадэмі, галіновая структура яе гаспадаркі, месца ў мадэлі розных элементаў развіцця ча лавечага патэнцыялу, аналізуецца эканамічная палітыка нямецкай дзяржавы.














