Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

…Усё ж сказаць жыццю “так”

More images

Click to enlarge
44.00 BYN
Size: 110x165 mm
Weight: 210 g

Purchase


МэмуарыПеракладыПубліцыстыкаФілязофіяТэхналогія (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураЖыцьцяпісыФранкль Віктар

Description

…Усё ж сказаць жыццю “так” / Віктар Франкль ; пераклад з нямецкай Вольга Бранавец-Янковіч. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 232 с.

ISBN 978-985-458-383-9

Пераклад зроблены паводле:
Viktor E. Frankl. ...Trotzdem ja zum leben sagen
München, Kösel-Verlag, 2009.

Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.


ЗМЕСТ

Прадмова
Псіхолаг у канцлагеры
Сінхранізацыя ў Біркенвальдзе
Пра аўтара


Віктар Франкль / Victor FranklПРА АЎТАРА 

Віктар Эміль Франкль (1905–1997) быў прафесарам неўралогіі і псіхіятрыі Венскага ўніверсітэта, а таксама прафесарам логатэрапіі Міжнароднага ўніверсітэта ЗША (US International University) у Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Ён стаў пачынальнікам логатэрапіі, або, як называюць яе некаторыя аўтары, “трэцяй венскай школы тэрапіі” (пасля псіхааналізу і індывідуальнай псіхалогіі).

31 кніга Франкля перакладзеная на 26 моваў, у тым ліку на кітайскую і японскую. Амерыканская версія гэтай кнігі выйшла пад назвай «Man's Search for Meaning» («Чалавек у пошуках сэнсу»); было прададзена больш за 9 мільёнаў яе паасобнікаў, а Бібліятэка Кангрэсу ў Вашынгтоне назвала яе адной з дзесяці ўплывовых кніг у ЗША.

ПРАДМОВА (фрагмент) Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Баркоўскі Павел
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.
Баршчэўскі Леанід, Васючэнка Пятро, Тычына Міхась
Папулярны нарыс «Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння» - самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з'яў літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад'емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і замежжа.
Бэрк Пітэр
У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.