Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

More images

Click to enlarge
18.50 руб.
Size: 210x210 mm
Weight: 340 g

Purchase


Тэхналогія (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураШклярык Вадзім

Description

Як гавораць беларусы / Вадзім Шклярык; ілюстрацыі Надзеі Леановіч — Мінск: Тэхналогія, 2024. — 34 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-458-369-3

Кніга прысвечаная разгляду адметных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, характарыстыцы яе дыялектнай асновы, апісанню найбольш яркіх асаблівасцей гаворак Беларусі. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай у шырокім яе разуменні.


ЗМЕСТ

Уступ
Раздзел I. Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
Раздзел II. Дыялектная аснова беларускай мовы
Раздзел III. Асаблівасці гаворак Беларусі
Заключэнне


УСТУП

Кожны народ мае
хаця б адзін геніяльны твор,
і гэты твор — мова.
Алесь Разанаў

Пачатак беларускай мовы як адной з усходнеславянскіх можна смела адносіць да 2-й паловы I тысячагоддзя нашай эры, бо менавіта ў гэты час на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачынаюць фарміравацца племянныя аб’яднанні ўсходніх славян. Безумоўна, гэта была яшчэ далёка не тая мова, якую цяпер вывучаюць у школах і на якой выдаюцца кнігі. Але якраз тады стала закладвацца аснова беларускіх гаворак з іх адметнымі рысамі, што пазней праявіліся як у старабеларускай (з XIV па XVIII стагоддзе), так і ў новай беларускай літаратурнай мове (з XVIII стагоддзя і да нашага часу). З пэўнымі зменамі мясцовыя моўныя асаблівасці захаваліся да сёння, выступаючы сведчаннем унікальнасці беларускай мовы, натуральнасці яе ўзнікнення і развіцца.


ПРА АЎТАРАЎ

Вадзім Шклярык — старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Аўтар навуковых і навукова-папулярных публікацый па пытаннях тапанімікі і дыялекталогіі.

Надзея Леановіч — прафесійная мастачка. Удзельнічае ў беларускіх і замежных выставах з 2017 года. Першая персанальная выстава адбылася ў Мінску ў 2020 годзе. Карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Францыі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, ЗША, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Сарока Мікалай
Францішак Скарына — адна з самых вывучаных і разам з тых адна з самых загадкавых асобаў у беларускай гісторыі. Волат еўрапейскага Рэнесансу, арыгінальны мысляр і мастак… Мы многае ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.
sale
Багдановіч Вікторыя
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.
Харэўскі Сяргей
У кнізе вядомага гісторыка культуры, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як “параўнальнае мастацтвазнаўства”.