Чые рукі прыгажэйшыя?
3.82 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 250 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы, казкі, апавяданні / Мастак Марыя Лось. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 88 с.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-556-003-7
У кнігу ўвайшлі вершы, казкі і апавяданні апошніх гадоў. Напісаныя займальна і маляўніча, яны маюць пазнавальнае і павучальнае значэнне, спрыяюць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, кемлівасці, назіральнасці, а таксама прасякнутыя любоўю да прыроды.
ЗМЕСТ Паглядзець змест з ілюстрацыямі
Веснавая сустрэча
— Дзень добры, грак!
— Дзень добры, шпак!
— З вясною грак!
— З вясною шпак!
— Ў якіх краях ты зімаваў?
— А я нікуды не лятаў.
У нас мароз не лютаваў.
І нават рэчкі не скаваў.
Я чуў, што ў хуткім часе мы
Зусім адвыкнем ад зімы —
Яна з дачкой мяцеліцай
У Афрыцы паселіцца.
— Не каркай! — запярэчыў шпак. —
Ты, грак, на выдумкі мастак.
Я да радні сваёй далёкай
Хачу штогод у госці лётаць.
Products You May Like
У сваёй кнізе аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніць яго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў.
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

















