Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.50 BYN
Size: 170x215 mm
Weight: 360 g

Purchase

out of stock
ProseЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткамЗвязда (ex-Літаратура і Мастацтва)ФальклёрВашчанка Аляксандр

Description

Аповесць / Мастак Марына Мароз. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. — 136 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90303-7-6.

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.

З прадмовы

“…Напачатку была Прыгажосць. Яна існавала ў кожным стварэнні Прыроды: ад сівога валуна да магутнага дуба, ад мудрай змяі да смелага ваўка, ад вольнай птушкі да чалавека. Чалавека яшчэ наіўнага, але не абцяжаранага дасягненнямі і хібамі цывілізацыі. Чалавека, які бачыў прыгажосць і захапляўся ёю. Чалавека, які адчуваў непарыўную кроўную сувязь з прыродным асяроддзем. Чалавека, які шанаваў і абагаўляў усё жывое. Даверлівы розум першых людзей шукаў сілы, якія кіравалі Прыродай і чалавечымі паводзінамі…

     * * * * *

…Мне хацелася зазірнуць у душу майго далёкага продка, даведацца пра яго мары і спадзяванні, каб потым данесці іх да цябе, мой чытач…”


ЗМЕСТ

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!
Глава першая. Змей
Глава другая. Ваўкалакі
Глава трэцяя. Дамавік
Глава чацвёртая. Русалка
Глава пятая. Вужыны цар
МІФАЛОГІЯ БЕЛАРУСАЎ. Кароткі слоўнік
СПІС РЭКАМЕНДУЕМАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Пясецкі Сяргей
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» – трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
Чэстэртан Гілберт Кіт
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
Даўгяла Багдан
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.