Лепяць ластаўкі гняздзечкі
2.34 BYN
Size: 145x240 mm
Purchase
out of stock
Description
Вершы, загадкі, казкі / Мастакі Таццяна Беразенская, Наталля Каламейцава. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 136 с.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6720-75-1
У кнізе вядомага паэта Уладзіміра Карызны знайшлі ўтульнае і прыгожае месца сур’ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі. Яны абавязкова стануць захапленнем для маленькага чытача і слухача, бо ўсе яны з менталітэту народу і выхоўваюць найлепшыя нацыянальныя якасці: дабрыню, працавітасць, кемлівасць і прагу пазнання новага, а таксама — любоў да Радзімы, да матчынага слова.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Products You May Like
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.














