Апантаны Бацькаўшчынай
21.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 750 g
Purchase
Description
Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2 : публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ / Радзім Гарэцкі. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 504 с. [20] с. : іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7180-88-2
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
“Апантаны Бацькаўшчынай“: новая кніга Радзіма Гарэцкага (пра кнігу на сайце Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына")
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных “Шчанячых гадоў” паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года. Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы.
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага...














