Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Pro patria aliena

Pro patria aliena
6.00 BYN
Size: 130x195 mm
Weight: 165 g

Purchase

out of stock
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураБібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"РэлігіяНадсан Аляксандар

Description

Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі (1924—1938). — Менск, 2006. — 160 с. — (Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд").

Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, зь якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рымскага (лацінскага) абраду, як пра тое марылі ягоныя заснавальнікі. У працы выкарыстоўваюцца шматлікія, у большасьці дагэтуль невядомыя, архіўныя матэрыялы з фондаў Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане.

Гэта якніга — чатырнаццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд"

 

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі.

 

ЗЬМЕСТ

Уступнае слова
"Pro albarussis"
Пад ціскам
Бародзіч
"Абмежаваць беларушчыну да мінімуму"
Паміж молатам ды кавадлам
Харбін, Харбін
"Надо для русских пока что работать..."
Дарога ў нікуды
"Раскіданае гняздо"
Лёс выгнаньнікаў
"Pro patria aliena"
Паказьнік імёнаў
Геаграфічны паказьнік

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Шыдлоўскі Кастусь
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.