Мітусня ў агародзе
13.90 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 415 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7207-18-3
Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя адбываецца вясновай раніцай у агародзе старога Пэтсана...
Пераклад зроблены паводле выдання:
Sven Nordqvist «Kackel i grönsakslandet» Bokförlaget Opal AB, Bromma, 2016
© Sven Nordqvist, тэкст, ілюстрацыі, 1990
© Bokförlaget Opal AB, 2016
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на бел. мову, 2018
© Афармленне, выданне на беларускай мове, ПУП “Кнігазбор”, 2018
Фрагмент з кнігі Паглядзець
ПРА АЎТАРА
Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу (Швецыя) і на працягу ўсяго жыцця займаўся маляваннем. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.
У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва «Opal» на лепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе “Блінны торт” чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан, і яго коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.
Малюнкі Свэна Нурдквіста адначасова насычаныя колерам і дэталямі, на кожным
з малюнкаў адбываецца шмат цікавага.
Кнігі Свэна Нурдквіста спадабаюцца дзецям і дарослым ад 3 да 99 гадоў.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.