Ваньковіч Мельхіёр
Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных “Шчанячых гадоў” паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года. Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы.