Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы

Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы
16.80 р.
Вага: 400 г
Памеры: 165x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Комікс / Пераклад з польскай Вольгі Гуд. — Мінск : Галіяфы, 2015. — 112 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7021-96-3.

Пераклад зроблены з польскай мовы паводле выдання: Samojlik Т. Bartnik Ignat i skarb puszczy. Poznań : Centrala, 2013.


Комікс “Бортнік Ігнат і скарб пушчы” распавядае пра Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу расейскай імперыі, у тым ліку — Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой частцы пушчы й займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку й знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з выдуманымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі й каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Летувы, і Ўкраіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.


Томаш Самойлік — навуковец, супрацоўнік Інстытута даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук у Белавежы, прафесійна займаецца даследаваннем натуральнай гісторыі Белавежскай пушчы. Акрамя таго піша кнігі для дарослых і дзяцей, а таксама стварае коміксы, за што атрымаў шэраг узнагарод і прэміяў.


Старонкі з коміксу


Раім паглядзець:
Будзьма беларусікамі! Маляванка
3.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Будзьма беларусікамі! Маляванка

­Маляванка “Будзьма беларусікамі!” зробленая паводле анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!” аднайменнай культурніцкай кампаніі.

Корчак Януш. Кайтусь-чарадзей
29.80 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Корчак Януш. Кайтусь-чарадзей

Няма такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыніць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве.


Каб купіць Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы , націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".