Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том 2. Кніга 1

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том 2. Кніга 1
23.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 440 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяКнігазбор (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураБНР (Беларуская Народная Рэспубліка)

Апісаньне

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / Укладанне, прадмова, каментары Андрэя Бучы, Аляксандра Горнага. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — Т. 2, кн. 1. — 272 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7227-91-4.

У кнізе апублікаваныя крыніцы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, якія прадстаўляюць вялікую каштоўнасць для беларускай навукі, — пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі (дзейнічаў у Мінску з лютага па лістапад 1918 года). Гэтыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі і дзякуючы гэтаму выданню ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.

Кніга працягвае распачатую Сяргеем Шупам у 1998 г. серыю "Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі". Аснову першага тому серыі склалі дакументы з Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва. У другім томе будуць надрукаваны дакументы па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.

У апублікаваных дакументах адлюстравана палітычная, культурная дзейнасць урада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама шматлікія іншыя аспекты гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў 1918 г.

Выданне адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.


Прадмова Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Томас Бон (Thomas M. Bohn), Яўген Грэбень, Леанід Зашкільняк (Леонід Зашкільняк), Уладзімір Падалінскі, Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Наталля Сліж, Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка, Анатоль Трафімчык, Юры Туронак (Jury Turonak), Аркадзіуш Чволэк (Arkadiusz Czwołek).
Гардзіенка Алег
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.