Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзіцячыя часопісы

Гэта зусім новы часопіс часопіс для дзяцей. Галоўныя героі – Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон – разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі. І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет.
Другі нумар часопіса для дзяцей 6+.
Тэма нумару – мабільнікі. У часопісе: класны комікс “Прыгоды на Паўночным востраве”, цікавінкі пра смартфоны, крутая настолка “Вясёлы чат”, заданні, цікавы хімічны дослед “Траўленне металаў”. А таксама: самы дарагі смартфон, спаборніцтва ў кіданні мабільнікаў, “Кемікі”, гульня “Знайдзіце 20 адрозненняў”, конкурс малюнкаў і фотак.
Тэма гэтага нумару – дроны. У нумары: дзівосны комікс “Атака дронаў”, захапляльная настолка “Гонка дронаў”, круты постар з Марай, незвычайны хімічны дослед “Каштоўны мінерал сваімі рукамі”, дэтэктыўнае апавяданне “Выкраданне скарбу князёў Манцівілаў” і іншыя цікавосткі.
У нумары: захапляльны комікс “Вірус”, цікавінкі пра вірусы і мікробаў, класная настолка “Асцярожна: вірус!”, прыгожы постар з Тормазам, у рубрыцы “пахімічым” “Робім мыла самі!”, апавяданне “Нечаканыя канікулы і рабаванне школы”, а і яшчэ шмат цікавага.
Тэма гэтага нумару: "Скарбы". Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Аляксей Шэін, Раман Тарасевіч. У нумары: комікс “Скарб у падзямеллі”, настолка “Востраў скарбаў”, цікавінкі пра скарбы, заданне: «Знайдзі шлях да скарбу!», апавяданне “Каляровыя алмазы” і іншыя цікавыя матэрыялы.
Тэма гэтага нумару: "Газ і Тормаз ідуць на выбары".
Тэма гэтага нумару – слодычы.
Тэма гэтага нумару – электрычны транспарт.
Тэма гэтага нумара – каты і іх жыццё. У наступных нумарах раскажам пра метро і іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі і касмічныя караблі, сонца і хмары, любімыя святы, небяспечных драпежнікаў і пеўчых птушак і пра многае іншае…
Тэма гэтага нумара часопісу для дзяцей — метро. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.
Тэма трэцяга нумара дзіцячага часопісу “Дуду” – усё пра булачкі. У часопісе чытачы знойдуць комікс аўтарства Веры Бурлак, казку “Вандроўны чараўнік і булачкі” Андрэя Скурко, вершы, шматлікія заданні, расфарбоўкі, “ляпілкі” і “выразалкі”, а таксама рэцэпт выпякання коржыкаў “Прывіды” і музычныя заданні, кія можна праслухаць пры дапамозе QR-кодаў. Часопіс будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Тэма гэтага нумара — правы жывёл. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.
Гэты нумар дзіцячага часопіса “Дуду” прысвечаны космасу і зоркам. Чытачы знойдуць у ім комікс, які распавядае пра тое, чаму Месяц расце і спадае, казку пра чароўны метэарыт, вершы, заданні на развіццё логікі, дробнай маторыкі, увагі, навыкаў пісьма і лічэння, а таксама настольную гульню і музычную старонку, на якой пры дапамозе qr-коду можна паслухаць касмічную песеньку. Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Гэты нумар дзіцячага часопіса "Дуду" мае тэму "Усё пра ваду". Чытачы знойдуць у часопісе комікс Віктара Малышчыца, які расказвае пра кругазварот вады ў прыродзе і пра тое, як ствараецца вясёлка, верш Андрэя Хадановіча пра летнія забавы з вадой, казку Андрэя Скурка пра сучаснае жыццё марскіх жыхароў, шматлікія заданні для развіцця, а таксама настольную гульню.
Тэма гэтага нумара вельмі летняя — марожанае. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.
Гэты нумар дзіцячага часопіса "Дуду" дакладна спадабаецца маленькім чытачам. Ён мае вельмі летнюю тэму "Кветкі і плады". Чытачы знойдуць у часопісе комікс, вясёлы верш, казку Людмілы Рублеўскай, шматлікія заданні для развіцця, а таксама настольную гульню.
З 10-га нумара дзіцячага часопіса “Дуду” маленькія чытачы даведаюцца шмат цікавага і карыснага пра “дзіцячы транспарт” – веласіпеды, самакаты, скутары. Казка Дар’і Зубовіч “Прыгоды Вусаціка на дарозе” навучыць дзяцей асноўным правілам дарожнай бяспекі. Дакладна спадабаецца чытачам комікс нашага юнага, васьмігадовага аўтара Мішы Сяргея, які распавядае пра тое, як важна “думаць дабро”.