Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Асцярожна: дзеці! 2019. №01

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
2.60 руб.
Памер: 210x270 мм
Вага: 100 г

Purchase


Літаратура для дзяцейКнігі дзеткамДзіцячыя часопісыЧасопісы "Асцярожна: дзеці!"

Апісаньне

Часопіс для дзяцей. Выдаецца з 2019 г. 18 с.

ISSN 2706-8358

Гэта зусім новы часопіс. Галоўныя героі – Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон – разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі. І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет.

У часопісе – і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.

Тэма першага нумару – самалёты.

У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, апынуцца ў незвычайных сітуацыях і пры гэтым будуць карыстацца самымі сучаснымі тэхналогіямі.

ЗМЕСТ
Комікс «Сакрэтны смартфон»
Гульня «Даляці першы!» (яна апынецца на развароце, калі ты дастанеш постар)
Цікавінкі пра самалёты
Постар з героямі часопіса
Гульні:
Знайдзі назвы самалётаў у трохкутніку
Размалюй часткі самалёта
Хімічны дослед і «Кемікі»
Расследуюць дзеці : дэтэктыўная гісторыя «Зніклыя знакі»
А таксама: лабірынт, конкурс, «10 адрозненняў», папяровая мадэль самалёта...

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гэты нумар дзіцячага часопіса "Дуду" дакладна спадабаецца маленькім чытачам. Ён мае вельмі летнюю тэму "Кветкі і плады". Чытачы знойдуць у часопісе комікс, вясёлы верш, казку Людмілы Рублеўскай, шматлікія заданні для развіцця, а таксама настольную гульню.
Тэма гэтага нумару – дроны. У нумары: дзівосны комікс “Атака дронаў”, захапляльная настолка “Гонка дронаў”, круты постар з Марай, незвычайны хімічны дослед “Каштоўны мінерал сваімі рукамі”, дэтэктыўнае апавяданне “Выкраданне скарбу князёў Манцівілаў” і іншыя цікавосткі.
Тэма гэтага нумара вельмі летняя — марожанае. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.