Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраная лірыка
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 130 г

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПеракладыПаэзіяПераклады Лявона БаршчэўскагаСэрыя "Паэты планеты"Кітэльсэн Эрлінг

Апісаньне

Выбраная лірыка / Эрлінг Кітэльсен; пераклад з нарвежскай Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2019. – 76 с. – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0047-6.

Пераклады зробленыя паводле выдання:
Kittelsen, E. Utvalgte dikt / Selected poems. Oslo: Aschehoug, 2012, а таксама паводле аўтарскіх рукапісаў, ласкава перададзеных перакладчыку аўтарам.

Эрлінг Кітэльсен (нарадзіўся у 1946 г.) – адзін з вядомых сучасных паэтаў Нарвегіі, прадстаўнікоў інтэлектуальнай лірыкі. У сваіх творах ён дае новае прачытанне даўняй скандынаўскай міфалогіі і старадаўняга досведу, які захаваў традыцыйнае разуменне чалавечнасці. Пры гэтым паэта глыбока непакоіць адмоўны ўплыў цывілізацыйных дабротаў на прыроду і негатыўныя бакі сучаснага спажывецкага грамадства.

ЗМЕСТ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Севярынец Кастусь
У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.
Блок Аляксандр
Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу.
Ласкер-Шулер Эльза
Эльза Ласкер-Шулер (1869-1945) – нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.