Анёлы, чэрці і кабеты
Апісаньне
Анёлы, чэрці і кабеты : апавяданні / Зьбігнеў Уладзімеж Фрончак ; пераклад з польскай Паўла Ляхновіча. – Брэст : Альтернатива, 2017. – 224 с., [іл.] Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-521-593-7
Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых "гома сапіенс"? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна. Важна тое, што апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
ЗЬМЕСТ Паглядзець
Да беларускага чытача (прадмова) Паглядзець
АПАВЯДАННЕ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Максім *
Карыстальнік Максім * набыў "Анёлы, чэрці і кабеты"
на нашым сайце
02.04.2024 - 11:26:56
Нешта ў выдавецтве не даглядзелі: у апавяданне "Закаханы чорт" на старонцы 164 вырашылі ўставіць карціну "Чорт і баба" Героніма Босха, але, відаць, уставілі не паміж тэкстам, а замест яго - на 163 старонке тэкст сканчваецца пераносам слова, на 164 толькі карціна, а на 165 тэкст працягваецца з нейкага ўжо зусім іншага месца, і сэнс губляецца.
Да гэтага моманту іншых падобных хібаў не заўважаў; пасля - яшчэ не ведаю, пакуль не дачытаў. Агулам, кніга, - хоць і месцамі цікавая, - усё ж даволі сярэдненькая: маленечкія апавяданні без вялікага ў іх сэнсу ці мастацкай каштоўнасці. Так, нейкая кішэнная рэч, каб троху час памарнаваць, калі едзеш куды ці чакаеш чаго. Але такіх і ад тутэйшых пісьменнікаў хапае. Калі і набываць, то хутчэй з цікавасці да замежнай літаратуры - маўляў, дай-ка гляну, што яны там у гэнай сваёй Польшчы пішуць.
Асобна зацікавіў пераклад - здаецца, гэта Тарашкевіцай завецца; во хацелася б часцей такое бачыць, пакуль толькі ў Дубаўца сустракаў.
Ну, 15 рублёў мо і каштуе - не шкадую, што набыў.

Раім паглядзець
«Гляну я ў аконца...» – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.