Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Герберт Збігнеў. Пасланне Пана Когіта

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
22.00 BYN
Памер: 140x200 мм
Вага: 660 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарДраматургіяПеракладыПаэзіяГэрбэрт Зьбігнеў

Апісаньне

Збігнеў Гэрбэрт / Zbigniew HerbertПасланне Пана Когіта. Выбраныя вершы і пʼесы / Збігнеў Герберт; укладальнік Андрэй Хадановіч; перакладнікі Юрась Бушлякоў, Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Таццяна Слінка, Ілона Урбановіч-Саўка, Андрэй Хадановіч. – Vilnius: Logvino literatūros namai, 2020. – 432 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-609-8213-73-7

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы і драматургія Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў XX стагоддзя. Грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма "Пячора філосафаў" друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.

Перакладзена паводле:
Zbigniew Herbert. Wiersze zebrane. Kraków, Wydawnictwo a5, 2011.
Zbigniew Herbert. Utwory rozproszone (Rekonesans 2). Kraków, Wydawnictwo a5, 2017.
Zbigniew Herbert. Dramaty. Wrocław, 1997.
Zbigniew Herbert. Dramaty. Warszawa, 2008.

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Обстфельдэр Сігбʼёрн
Сігб'ёрн Обстфельдэр (1866-1900) - нарвежскі паэт, пражыў нядоўгае жыццё, але паспеў здабыць сабе вядомасць як адзін з пачынальнікаў скандынаўскага мадэрнізму ў інтымнай і філасофскай лірыцы. У яго творчай спадчыне найбольш значнае месца займаюць верлібры і вершы ў прозе.
Тракль Геарг
Геарг Тракль (1887-1914) – адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.
Стральцоў Міхась
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры - усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» вершы, сабраныя ў гэтай кнізе.