Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
6.00 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 100 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Колас ЗміцерПаэзіяГлобус Адам

Апісаньне

Анёл. Вершы / Адам Глобус. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2021. — 72 с.

ISBN 978-985-23-0158-9

Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік "Анёл" складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

ВЕРШ З КНІГІ

10. Час

Анёл захоўвае свой жыццёвы час
у тонкіх шкляных прабірках,
закаркаваных чырвоным дрэвам.
Калі ў анёла заканчваюцца сілы,
ён бярэ прабірку, адкаркоўвае
і выпівае чарговую порцыю часу.
У анёла ёсць цэлая скрыня
са шклянымі трубачкамі,
напоўненымі моцадайным часам.
Так, я выдатна ведаю, дзе анёл бярэ час,
але, дзе ён купляе скрыні з прабіркамі,
нават не здагадваюся.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Цвятаева Марына
Марына Цвятаева (1892-1941) – вядомая руская паэтэса, празаік, перакладчыца, уваходзіць у лік найлепшых рускіх паэтаў ХХ стагоддзя, хоць з тае прычыны, што яна была жонкаю белага афіцэра, яе творчасць аж да 1980-х гг. не вывучалася ў Расіі нават на філфаках універсітэтаў.
Мідзьені
Мідзье́ні (сапраўднае Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу нашага Максіма Багдановіча. У зборнік уключаныя ўсе без вынятку яго паэтычныя творы, а таксама выбраныя лірычныя мініяцюры.
Сцяпан Уладзімір
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.