Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларуская навуковая тэрміналёгія. У 4-х кнігах

Беларуская навуковая тэрміналёгія. У 4-х кнігах

Апісаньне

Выданьне другое, стэрэатыпнае.

Кніга 1. — Менск, 2010. — 788 с.
Кніга 2. — Менск, 2010. — 832 с.
Кніга 3. — Менск, 2010. — 754 с.
Кніга 4. — Менск, 2010. — 734 с.

ISSN 1392-9682

Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопле­ныя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў вы­бух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.
(з прадмовы Сяргея Запрудскага, Кніга 1)

Даць дакладную і дасканалую тэрмінолёгію, якая-б у поўнай меры адпавядала навуковасьці і практычнасьці — справа нялёгкая, і Інстытут Навуковае Мовы лічыць, што ўдасканаліць сваю работу ён зможа толькі ў тым выпадку, калі на помач яму прыйдзе актыўная праца ўсіх зацікаўленых асоб і ўстаноў. Дзеля гэтага Інстытут Навуковае Мовы зварачаецца да ўсіх з просьбай надсылаць яму свае заўвагі і папраўкі.
(з Кнігі 2)

Слоўнік дапаўняўся, рэдагаваўся і зданы быў у друк тэрмінолёгічнай камісіяй яшчэ нацдэмаўскага складу. Вось чаму ў гэтым слоўніку ёсьць рад недакладнасьцяй у перакладзе расійскіх тэрмінаў на беларускую мову.
(з Кнігі 3)

Выпускаючы ў сьвет кожную тэрміналёгію, Галоўная Тэрмінолёгічная Комісія і далей зьбірае тэрмінолёгічны матар’ял,— народны і літаратурны, — каб у наступных выданьнях пашыраць і выпраўляць тое, што, на падставе новага матар’ялу, будзе вымагаць выправак і дадатку.
(з Кнігі 4)

Паглядзець апісаньне цалкам

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Касьцюкевіч Павал
Узор сучаснай "постбеларускай" прозы, прозы, якая сама па сабе і твор, і трактат. І забаўка, і гульня, і правакацыя, і сьцёб, і поза, і візытоўка, і пераўвасабленьне, і вандроўка. Тут і ўчора, і заўтра, Беларусь, і Ізраіль, саветчына і Эўропа.