Дзённікі і запісы. Выпуск 2. 1970—1978
17.30 BYN
21.40 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 905 г
Purchase
Апісаньне
Укладанне, прадмова Наталлі Давыдзенкі. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 416 с. [24] с.: іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кніга 3).ISBN 978-985-7119-89-9
У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.
У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні.
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагменты з кнігі Паглядзець
Ад укладальніка Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.
Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных “Шчанячых гадоў” паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года. Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы.














