Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраныя творы
2.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 610 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПубліцыстыкаЭсэістыкаПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Беларускі кнігазбор"Гілевіч Ніл

Апісаньне

Уклад., камент. Н. Гілевіч; прадм. У. Конан. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 600 с.: [8] іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 1. Мастацкая літаратура). Цвёрдая вокладка. Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-6930-36-5

Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка.

Сорак восьмы том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".

 

НА ПРАСВЕТЛЫМ АЛТАРЫ РАДЗІМЫ.
(урывак з прадмовы да кнігі Уладзіміра Конана)

Амаль за шэсцьдзесят гадоў жыцця ў літаратуры Нілу Гілевічу, здаецца, не здрадзіла муза паэзіі. Можа, калі-небудзь і пакідала яго, але па малітве паэта зноў вярталася. На еўрапейскім паэтычным кантыненце ёсць беларускі феномен: паэзія песеннага складу захавалася ў творчасці Н. Гілевіча і яго сучаснікаў, не страціла перспектывы на будучыню. Нават асвоіла іншыя жанры – палемічную публіцыстыку, красамоўства, дыдактычнае асветніцтва, эпічныя жанры, у тым ліку раман, аповесць, апавяданне. Як быццам адбылася сустрэча літаратурнай сучаснасці з антычнасцю, рэнесансам, класіцызмам, калі паэты былі таксама аратарамі, палітыкамі, асветнікамі, публіцыстамі, пісалі філасофскія, навуковыя, эстэтычныя трактаты гекзаметрам або сілабічным вершам.

Нілу Гілевічу пашчасціла быць нашчадкам моцнага сялянскага роду. Надзіва жывучага народа, які за чатыры стагоддзі перажыў шмат апакаліптычных катастрофаў, некалькі разоў губляў адну трэцюю частку, аднойчы нават палову, сваіх суайчыннікаў. Перацярпеў у мінулым стагоддзі дзве сусветныя вайны, бальшавіцкі і фашысцкі генацыд, галапуючую індустрыялізацыю і гвалтоўную калектывізацыю. Выжыў, да апошняга часу заставаўся гарантам гістарычнага быцця нацыі і нацыянальнай культуры. Ніл Гілевіч сваім творчым абліччам і сялянскай рупнасцю на ніве роднай культуры сёння ўсё яшчэ сведчыць аб праўдзівасці вядомага афарызма: духоўнае і нацыянальнае Адраджэнне заўсёды нараджае пісьменнікаў, мастакоў, грамадскіх дзеячаў універсальнага таленту і моцнага характару. Паэта, як кожнага беларуса, ратавала не так фізічная, як духоўная моц – вера, надзея і любоў. Пра гэта Ніл Гілевіч хораша сказаў напаўдарозе свайго творчага шляху ў вершы "Мой белы дзень":

I я стаяў над прорвай роспачы,
I ноч мне цемрыла душу.
I думаў, ліст слязою росячы:
Нічога больш не напішу.
Але вяртаўся промень страчаны,
У сэрцы плавіўся лядзень,
I зноўку вера ў слова матчына
Свяціла мне, як белы дзень...

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Рэмарк Эрых Марыя
Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу. Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў. Эрых Марыя Рэмарк раптоўна стаў вядомым у 1929 годзе дзякуючы сваёй праўдзе аб вайне.
Касцюкевіч Павал
“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.
Клінаў Артур
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .