Хараство жыцьця
7.20 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 305 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Раман / Пераклад зь нямецкай Ірыны Герасімовіч. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 244 с.
ISBN 978-985-562-087-8
Пераклад зроблены паводле выданьня: Kumpfmüller Michael. Die Herrlichkeit des Lebens. Köln: Kiepenheuer & Witsch, 2011.
“Зусім імаверна, што хараство жыцьця прысутнічае вакол кожнага й ува ўсёй сваёй паўнаце, але па-за покрывам, у глыбіні, няяўна, вельмі далёка. Але яно тут, ні варожасьці, ні супраціву, ні глухаты няма. Як паклічаш яго слушным словам, слушным імем, яно адгукнецца. У гэтым сутнасьць чараўніцтва, якое не стварае, але кліча”. (Франц Кафка, “Дзёньнікі”, 1921 г.)
Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант ды рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым: выпраўляецца зь ёю ў Бэрлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца зь ім да самай яго сьмерці ў 1924 годзе.
Гэтыя рэальныя падзеі Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізьлівую гісторыю пра жыцьцё й сьмерць. Ды яшчэ пра каханьне, якое хоць і ня можа адмяніць або адцягнуць сьмерць, але затое можа проста быць, і ягоная прысутнасьць у стане й апошнія дні напоўніць хараством жыцьця.
Пра кнігу
Ганна Янкута: Кафка vs Кумпфмюлер
Марына Весялуха. Кафка: здалёк і зблізку (рэцэнзія на кнiгу на BOOKSTER.BY)
Уладзіслаў Гарбацкі. Хараство перакладу (пра кнігу на ARCHE.BY)
Пасьлямова ды падзяка Паглядзець цалкам
Пра аўтара
Міхаэль Кумпфмюлер нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мюнхене. Жыве й працуе як вольны пісьменьнік у Бэрліне. Ягоны дэбютны раман “Hampels Fluchten” пра палітыку ды каханьне ў падзеленай Нямеччыне пабачыў сьвет у 2000 годзе й выклікаў бурныя дыскусіі.
У 2003 годзе выйшла другая кніга пад назвай “Durst”, напісаная паводле рэальнага крымінальнага здарэньня, у 2008 годзе — трэці раман “Nachricht an alle”, за які Міхаэль Кумпфмюлер атрымаў Прэмію імя Альфрэда Добліна.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.