Літаратурная Берасцейшчына
2.35 BYN
Вага: 460 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. – 320 с. : іл. ISBN 978-985-6720-29-4 Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў ды іншых. Адметнасць гістарычная паўплывала як на агульнае развіццё рэгіёна, так і на канкрэтныя культурныя набыткі. Адным з першых раскрыў літаратурныя дасягненні краю У. А. Калеснік у кнізе "Зорны спеў", дзе прысвяціў гэтаму цэлы раздзел, назваўшы яго "Берасцейскае вогнішча". Аўтары дадзенай кнігі прадоўжылі працу свайго настаўніка, выявіўшы і раскрыўшы літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай. ЗМЕСТ Ад аўтараў СПЕЎНАЯ ЗЯМЛЯ ЗБİРАЛЬНİКİ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ ЛİТАРАТУPA XI – XVIII СТАГОДДЗЯЎ Рэха стагоддзяў Прадстаўнікі эпохі Адраджэння Канфесійная барацьба і яе адлюстраванне ў творах пісьменнікаў-землякоў Пісьменнікі XVII – XVIII стагоддзяў НА МЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ Літаратура XIX – пачатку XX стагоддзя Беларускамоўныя пісьменнікі Рускія пісьменнікі першай паловы XIX стагоддзя Рускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя Польскамоўныя пісьменнікі ЛİТАРАТУРА ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ Беларускія пісьменнікі Рускія пісьменнікі – удзельнікі Першай сусветнай вайны ПİСЬМЕННİКİ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСİ Беларускамоўныя пісьменнікі Украінамоўныя пісьменнікі Польскамоўныя пісьменнікі У ГАДЫ ВАЕННАГА ЛİХАЛЕЦЦЯ Літаратурнае жыццё краю ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе МАСТАЦКİ ЛЕТАПİС АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦİ ЛİТАРАТАРЫ – ВЫПУСКНİКİ БРЭСЦКАГА ПЕДİНСТЫТУТА İМЯ А. С. ПУШКİНА РОЛЯ У. А. КАЛЕСНİКА Ў РАЗВİЦЦİ ЛİТАРАТУРЫ İ ЛİТАРАТУРНАГА КРАЯЗНАЎСТВА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАЗВİЦЦЯ ЛІТАРАТУРЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 50-90-х ГАДОЎ Паэзія Проза і публіцыстыка Драматургія Крытыка і літаратуразнаўства Пераклады МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ İМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНİК ГЕАГРАФİЧНЫ ПАКАЗАЛЬНİК Раздзелы кнігі напісалі: В. Я. Ляшук – "Ад аўтараў", "Спеўная зямля", "На мяжы стагоддзяў", "Літаратура XIX – пачатку XX стагоддзя", "У гады ваеннага ліхалецця", "Мастацкі летапіс абароны Брэсцкай крэпасці", "Роля У. А. Калесніка ў развіцці літаратуры і літаратурнага краязнаўства Берасцейшчыны". Г. М. Снітко – "Збіральнікі духоўнай спадчыны", "Літаратура XI – XVIII стагоддзяў", "Пісьменнікі Заходняй Беларусі", "Літаратурнае жыццё краю ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе", "Літаратары – выпускнікі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна", "Агульная характарыстыка развіцця літаратуры другой паловы 50-90-х гадоў", "Маладыя галасы Берасцейшчыны", "İмянны паказальнік", "Геаграфічны паказальнік". Падрабязней пра кнігу "Літаратурная Берасцейшчына" тут.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.
Кніга прысвечаная разгляду адметных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, характарыстыцы яе дыялектнай асновы, апісанню найбольш яркіх асаблівасцей гаворак Беларусі. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай у шырокім яе разуменні.
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.