Займальная літаратура
1.22 BYN
Вага: 320 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Эсэ. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 176 с. ISBN 978-985-6720-82-9 Вядомы беларускі паэт, пісьменнік, літаратуразнаўца, доктар філалогіі, прафесар Алег Лойка (1931 – 2008) ўвесь свой працоўны шлях прайшоў праз студэнцкія аўдыторыі ў якасці выкладчыка роднай літаратуры. Будуючы свае лекцыі па прынцыпе як найбольш цікава і даходліва расказаць пра таго ці іншага аўтара або яго лірычнага ці духоўнага героя, А. Лойка сабраў багаты літаратуразнаўчы матэрыял па гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры. Гэта і склала кнігу "Займальная літаратура". Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага. Кніга будзе цікавай і карыснай для настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў і для ўсіх тых, хто цікавіцца нацыянальнай і сусветнай культурай. ЗМЕСТ Ад аўтара Раздзел 1. Пра маладосць літаратуры і не толькі Раздзел 2. Ці літаратура літаратура?.. § 1. Не з літары таго пачатак § 2. Не ойчыя сілы забойчыя § 3. Калі б не адаптацыя § 4. Чым глабальней, тым займальней Раздзел 3. Псеўданімы – не мімы Раздзел 4. Загадкі і цуды натхнення Раздзел 5. Ці ілжэ падпаручнік Кіжэ?.. Раздзел 6. На аднаго папа папоў капа Раздзел 7. "Мадам Бавары – гэта я..." Раздзел 8. Таемнасцяў зорных працяг § 1. Зорнае рэчыва § 2. Ці герой лірычны герой?.. § 3. Служба рытму § 4. Сакральнасць фігуральнасці Ад аўтара Калі быў я школьнікам, я скрозь ганяўся за займальным. "Займальная фізіка" Перальмана, "Займальная астраномія" не помню, каго, як не помню, каго была і "Займальная мінералогія". Але цяпер толькі сімвалічнасць траічнасці фізікі, астраноміі, мінералогіі бачу я, і тое, што, здавалася, было ў сваім збегу выпадковым, зусім і не выпадковае. Чаму? А таму, што ішло ад наземнага, падземнага і надземнага, ад рэчаў зямных, ад выкапнёвых багаццяў, ад касмічных – нябесных і наднябесных – прастораў. Да рэчаіснага, калі яно не агонь ці маланка, не электрыка ці эфір, дакранайся, пераконвайся на дотык, як твае продкі-сяляне, што яно ёсць (мужык не памацае – не паверыць!). А выкапнёвае чым не рэчаіснае? Чым не брат сіне-фіялетаваму крэменю зіхатліва-блакітны сапфір, зялёнай траве – малахіт, чырвонай ружы – рубін? Да зор, праўда, маладзіка нельга дакрануцца рукамі, ды колькі ж гэтых зор было вачам наподзіў, якім займальным здавалася зорнае неба, яго сузор'і, серабрысты полаг-пыл Млечнага Шляху! Неба вабіла сваёй глыбінёй, касмічнасцю, таямнічасцю. Птушкі ў ім і самалёты – фізіка, якая лятала. Ды ляцелі на зямлю і знічкі (адкуль? чаму? навошта?). Зорнага дажджу не бачыў, але чытаў пра яго. Не было яшчэ спадарожніка, касманаўтаў, касмічных ракет і экіпажаў, ды, можа, таму тройчы прыцягвала неба, тройчы займальнымі здаваліся туманныя яго "матэрыі". "За туманам нічога не відно..." – спявалася, а хацелася, хацелася бачыць тое, што не відно было. Бо тое, што не відно, больш за ўсё займальнае і прыцягальнае. Зрэшты, на зрок не бачная і літаратура – бачыш кнігу, бачыш літары ў ёй, а самой жа літаратуры не бачыш. Не бачыш – і няма прадмета прыцягнення, і што ў нябачным прыцягальнае, займальнае? Пэўна, таму і няма кніжкі пра займальную літаратуру, няма "Займальнай літаратуры"! Чым жыве літаратура, калі не ілжыва? Можа быць займальнай, як і даймальнай: дайме, што і не наўме! Павучальнасцю, незвычайнасцю, усмешкай і яшчэ раз займальнасцю. Адным словам, за сэрца возьме і за жабры, хоць мы не рыбы і не жабы. Можна адзначыць, што тое, што цікавіць, лягчэй запамінаецца, што займальнае не можа не цікавіць, і таму – слава займальнаму! А рэч – не рэч, калі не займальная, калі нельга яе займець, не губячы, вечна за душой не маючы, як пасведчанне аб нараджэнні, як пашпарт, носячы, нібы тогу ўсяведа-вучонага маючы. 16.10.2003 Алег Лойка – паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Нарадзіўся ў 1931 годзе ў горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Прайшоў працоўны шлях ад выкладчыка да прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры, дэкана філалагічнага факультэта, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі. Жыў увесь час у пошуках і клопатах, шмат сіл аддаваў выхаванню творчай моладзі. Больш за 30 гадоў кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Узлёт". Вялікі эрудыт і літаратар шырокага профілю – паэт, празаік, крытык, вядомы і ў краіне, і за яе межамі даследчык роднай і сусветнай літаратураў. Аўтар больш як 50 кніг. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Памёр у 2008 годзе. Па хаваны на радзіме, у горадзе Слоніме. Падрабязней пра кнігу "Займальная літаратура" – тут.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Когда брат спросил у меня, чем мы, белорусы, отличаемся от русских, я задумался. У нас разное происхождение, даже кровь разная, совсем иная история, другая земля, язык, менталитет… Словом, всем мы отличаемся. Проще перечислить, чем мы похожи.
З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне (Аўтар).
«… Пэўна, ніколі не змагу ўцямна сфармуліраваць, чым мяне так вабіць Ваша “матыльковае” пісьмо. Але што ёсць, то ёсць. Натуральна, гэта ніякія не нарысы. нарыс – класічны журналісцкі жанр, у якім аўтар распавядае пра нейкага героя ў досыць жорстка дэтэрмінаваным фармаце. А ў Вас, пра што (ці пра кага) Вы б не казалі, заўсёды гаворка ідзе пра «сябе любімую». Дакладней, не столькі пра Вас, колькі пра свет вачыма Вашай душы (прабачце за кляксу з эпохі рамантызму). Гэта нават не антынарыс, а некуды ўбок. Ды і ўвогуле, нават не ўяўляю, як можна ацэньваць Вашыя эсэ? Гэта як разважаць пра мятлушкі над летнім поплавам». (Валянцін Акудовіч)