Рунь
9.50 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 320 г
×
Стварыце новы сьпіс, каб дадаць у выбранае:
Дададзена ў выбранае. Паглядзець..
Выдалена з выбранага
Purchase
Абраны варыянт адсутнічае на складзе. Калі ласка, абярыце іншы варыянт.
Апісаньне
Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 236 с.
ISBN 978-985-7144-43-3.
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
ЗМЕСТПаглядзець
Прадмова
Уводзіны
Біяграфічныя звесткі
Раздзел 1.
Гістарычная спадчына
Антон Францішак Брыль
Марыя Барадзіна
Алесь Емяльянаў-Шыловіч
Раздзел 2.
Рэлігія і розныя формы пабожнасці
Віктар Сямашка
Надзея Філон
Ганна Аўчыннікава
Кацярына Глухоўская
Ганна Чумакова
Алесь Бараноўскі
Наста Кудасава
Раздзел 3.
Пратэст супраць адчужанасці
Сяргей Коўган
Змітрок Кузменка
Анатоль Івашчанка
Сяргей Прылуцкі
Усевалад Сцебурака
Віталь Рыжкоў
Наста Манцэвіч
Раздзел 4.
Ужыванне мовы і яе абарона
Ігар Кулікоў
Анка Упала
Ганна Новік
Таццяна Нядбай
Раздзел 5.
Лірычны парыў
Таццяна Сівец
Насця Сідорка
Анастасія Кацюргіна
Раздзел 6.
Гумар
Марыя Мартысевіч
Зміцер Плян
Віктар Ываноў
Кірыла Анохін
Воля Чайкоўская
Святлана Кухарэвіч і Алесь Папоў
Раздзел 7.
Паэзія перформанса
Юрась Ленскі
Вольга Рагавая
Адам Шостак
Раздзел 8.
Паэты і паэтычнае натхненне
Рагнед Малахоўскі
Віялета Пачкоўская
Цемрык Велет
Кацярына Макарэвіч
Юлія Новік
Таццяна Нілава
Эпілог
Бібліяграфія
Іменны паказнік
ПРАДМОВА Паглядзець
Прысвячаецца светлай памяці а. Аляксандру Надсану
Калі была напалову напісаная мая папярэдняя кніга “Пісьменства ў халодным клімаце” (2010), памёр найвялікшы беларускі празаік Васіль Быкаў (1924—2003). А калі я працаваў над гэтым выданнем, у якім робіцца спроба апісаць і прааналізаваць сучасную паэзію, памёр выбітны беларускі паэт Рыгор Барадулін (1935—2014). Хоць абодва яны пражылі доўгае жыццё і рэалізавалі сябе ў творчасці, іх смерць пакінула велізарную прорву ва ўзятай у аблогу беларускай літаратуры, у якую яны зрабілі надзвычай важкі ўнёсак. Вядома, у іх засталіся паслядоўнікі з ліку іхных маладзейшых сучаснікаў, але ў пэўным сэнсе будучыня беларускай паэзіі — за самым юным пакаленнем паэтаў, пра якіх вядзецца ў гэтай манаграфіі. І пераважна гэта вельмі шматабяцальная будучыня.
Мая зыходная ідэя звярнуцца толькі да першых кніг маладых паэтаў была не проста донкіхоцтвам, як заўважалі добразычлівыя беларускія крытыкі. Яна была з шэрагу прычын непрактычная, да таго ж мяне не адпускала вялікая спакуса таксама прааналізаваць і прозу. Аднак магчымасць напісаць пра гэтых паэтаў прываблівала мяне сярод іншага і таму, што на цяперашні час на большасць з іх беларуская крытыка звяртае мала ўвагі.
Як і ў выпадку з папярэднімі спробамі асэнсаваць беларускае пісьменства, замінала не толькі элементарная недасведчанасць, але і недасканаласць беларускіх слоўнікаў. Яшчэ горш тое, што было цяжка здабываць першакрыніцы. Але мне вельмі дапамагалі і спрыялі маладыя паэты, якія шчодра падзяліліся са мной сваімі кнігамі, — іх столькі, што немагчыма ўсіх пералічыць. Я таксама глыбока ўдзячны ўсім тым, хто мяне падтрымліваў і прапаноўваў практычную дапамогу. Гэта Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Уіям Блакер, Ала Брадзіхіна, Вера Бурлак, Аксана Бязлепкіна, Дэвід Гілэспі, Джым Дынглі, Віктар Жыбуль, Александрына Зубец, Ігар Іваноў, Сяргей Кавалёў, Вольга Калацкая, Ганна Кісліцына, Серж Мінскевіч, светлай памяці а. Аляксандр Надсан, Уладзімір Някляеў, Іна Панова, Алесь Пашкевіч, Ян Чыквін, Бен Чэтэрлі, Ірына Шаўлякова, Войцэх Янік і, як заўсёды, мая адданая, нязменна гатовая падтрымаць мяне жонка Святлана.
УВОДЗІНЫ
Мэта гэтай манаграфіі — даць чытачу ўяўленне пра сорак беларускіх паэтаў самага юнага пакалення, збольшага на падставе іх дэбютных зборнікаў. Яны выйшлі друкам на пачатку ХХІ ст., іх аўтары пачалі свой творчы шлях за цяперашнім палітычным ладам. Усе яны нарадзіліся не раней за 1980 г. — дата абраная адвольна, але яна зручная, хоць і не зусім дазваляе пазбегнуць непаслядоўнасці. Напрыклад, некалькі паэтак, пра якіх вялося ў апошнім раздзеле маёй папярэдняй кнігі (гл. “Чатыры паэткі будучыні”), таксама нарадзіліся ў гэты час: Вальжына Морт — у 1981 г., Вольга Гапеева — у 1982 г., Віка Трэнас — у 1984 г. і Валерыя Кустава — у 1984 г.
Каб унесці хоць трошкі ўпарадкаванасці ў апісанне творчасці шматлікіх разнастайных, надзеленых адметнай індывідуальнасцю паэтаў, кніга падзяляецца—бадай, гэтаксама адвольна—на восем тэматычных раздзелаў. Калі той ці іншы аўтар аднесены да канкрэтнай групы, гэта азначае, што ў ёй, як мінімум, прысутнічаюць тэмы, якія яго хвалююць. У кожным раздзеле — ад трох да сямі асобных параграфаў, пераважна прысвечаных аднаму аўтару. У большасці выпадкаў тэма, якой аб’яднаныя паэты, — папросту адна з шматлікіх у іх творчасці. Насамрэч паэтаў, засяроджаных толькі на адной тэме, вельмі мала. На пачатку кожнага раздзела ў агульных рысах гаворыцца пра тэму, якой ён прысвечаны. Усе гэтыя паэты ў большай ці меншай ступені стаяць на пачатку творчага шляху і шукаюць свой адметны голас. Некаторыя пішуць больш вытанчана, іншыя яшчэ застаюцца пачаткоўцамі. Разам яны нясуць вялікую надзею на будучыню беларускай літаратуры.
Аднак трэба заўважыць, што ў роднай краіне пераважную большасць гэтых маладых паэтаў прымаюць не надта прыязна. Вельмі актыўны ўдзельнік літаратурнай суполкі папярэдняга пакалення “Бум-Бам-Літ” паэт Зміцер Вішнёў (нар. у 1973 г.) скрайне з’едліва напісаў пра тых, хто ідзе за ім, хоць у сваім выдавецтве “Галіяфы” ён сам робіць вялікую працу, каб вывесці шмат каго з іх на святло. Старэйшы пісьменнік Аляксандр Лукашук (нар. у 1955 г.) у інтэрв’ю радыё “Свабода” у 2014 г. заўважыў, што маладыя беларускія паэты, як кот ці сабака, усё разумеюць, але сказаць нічога не могуць. Нарэшце, на адной канферэнцыі ў тым самым годзе пасля дакладу пра палітыку і крытыку ўлады ў творчасці гэтых паэтаў мне самому адзін апантаны ідэяй арыгінальнасці ўдзельнік задаў пытанне, чаму яны выказваюць нязгоду не ў такой арыгінальнай форме, як, напрыклад, старэйшы паэт Славамір Адамовіч (нар. у 1962 г.). У 1997 г. ён праславіўся тым, што на знак пратэсту зашыў сабе рот — ні раней, ні пазней Беларусь ніколі не ведала гэткага мастацкага акту.
У некаторых выпадках мяне абмяжоўвала рашэнне звяртацца толькі да паэзіі, але глыбока памыляюцца тыя, хто думае, нібы гэтыя маладыя паэты не могуць сказаць нічога цікавага. Пагатоў сведчыць пра абмежаванасць і меркаванне пра непарыўную сувязь таленту і арыгінальнасці — дастаткова згадаць Моцарта, геній якога падвёў рысу ў спрэчках пра арыгінальнасць. Амаль палова паэтаў, пра якіх тут вядзецца, свядома ці несвядома ідзе за э. э. камінгсам, які першы адмовіўся ад правілаў пунктуацыі і ўжывання вялікай літары. Але іхны (не)традыцыяналізм, як выглядае, ніяк не ўплывае на тэматыку і перадусім на якасць паэзіі.
Іншы крытэр, паводле якога можна падзяліць гэтых паэтаў, — месца нараджэння: блізу паловы з іх нарадзіліся і раслі ў Менску, іншыя — у розных рэгіёнах Беларусі, а двое — па-за яе межамі. Варта асобна згадаць гомельскую школу маладых літаратараў на чале з выбітнай паэткай Нінай Шкляравай (нар. у 1947 г.), якая ад 60-х гг. ХХ ст. мужна бароніць беларускую мову ад навіслай над ёй усячаснай пагрозы. Блізу паловы “правінцыйных” паэтаў — з Гомеля і Гомельшчыны. Амаль усе гэтыя паэты нарадзіліся ў часавым прамежку блізу дзясятка гадоў, таму ў пададзеных ніжэй біяграфічных звестках пазначаюцца дата і месца нараджэння (калі вядома), адукацыя, узнагароды і (калі неабходна) месца працы, а таксама назвы першых кніг і даты іх публікацыі.
Натуральна, “Рунь” — незавершаная кніга, бо ўсе яе героі жывуць і сёння, а шмат хто з іх абяцае вырасці ў значных творцаў. Застаецца спадзявацца, што гэтая праца пазнаёміць новых чытачоў з надзвычай цікавымі юнымі талентамі і перадасць агульную карціну захаплення сучасным беларускім паэтычным словам. Гэтым паэтам належыць будучыня.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Амаль гатова...
Пачакайце, калі ласка. Загрузка...