Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
10.50 BYN
Памер: 125x190 мм
Вага: 110 г

Purchase


ПаэзіяВыдавец Цымбераў РаманЛаеўская Магдалена

Апісаньне

Цыбульныя косы : вершы / Магдалена Лаеўская. — Мінск : ІП Цым­бераў Р. М., 2025. — 56 с. — (Серыя «Пача­так»).
Магдалена Лаеўская / Mahdalena Łajeŭskaja
ISBN 978-985-7334-65-0

Дэбютны зборнік вершаў Магдалены Лаеўскай «Цыбульныя косы» — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.

Магдалена ЛАЕЎСКАЯ нарадзілася ў 1981 годзе ў Познані. У 2005 годзе скончыла факультэт польскай філалогіі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Цягам года працавала ў Бібліятэцы імя Рачынскіх. У 2006 годзе па накіраванні Цэнтра адукацыі ў Варшаве прыехала на працу ў Магілёў. Выкладала польскую мову ў сярэдняй школе №2, Польскім доме, Творчым цэнтры «Эверэст» і ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова.

Цяпер займаецца перакладам ужытковых і мастацкіх тэкстаў. У 2023–2025 гадах яе тэксты друкаваліся ў беларускіх выданнях «Дзеяслоў», «Літаратурная Беларусь», «Наша Вера», «Таўбін». Жыве ў Беларусі.

ЗМЕСТ Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Лістота Ніна
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.
Мартысевіч Марыя
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя каханьня, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э. Праз тузін стагодзьдзяў ад іх пачала весьці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгульле гэтага “старога добрага шляхецкага сарматызму” ў Беларусі XXI стагодзьдзя.
Цвірка Кастусь
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…