Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
11.60 BYN
Памер: 125x200 мм
Вага: 225 г

Purchase


ПаэзіяЯнушкевіч (выдавецтва)Лістота Ніна

Апісаньне

Запрашэнне : зборнік вершаў / Ніна Лістота. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. —
114 с.

ISBN 978-985-7210-09-1.

“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.


Рэцэнзія пра кнігу

Эдуард ДУБЯНЕЦКІ. Ласкавыя запросіны паэткі (ZVIAZDA.BY)


ВЕРШ З КНІГІ
Ніна Лістота / Nina Listota
Каб быць

Каб плакаць – не так балюча.
Каб цукар есці – не горка.
Каб астыць зусім – не пякуча.
Каб песню зайграць – не звонка
Каб к табе паляцець – не птушка.
Каб аб скалы разбіцца – не хваля
Каб з неба ўпасці – не зорка.
Каб шыю абняць – не каралі.
Каб кветкай тваёй стаць – не ружа.
Каб служкай – дык не падпусціш.
Каб праўдай – сумнеўны дужа.
А каханай быць не прымусіш.

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Замкоўскі Алесь
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
Бухтуры Абу Убада аль
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бу́хтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэдневечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.
Севярынец Кастусь
У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.