Падарожжа з белай чапляй
Purchase
Апісаньне
ISBN 978-985-02-1114-9
Кніга “Падарожжа з белай чапляй” працягвае серыю “Скарбы роднай прыроды” і расказвае пра Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У лясах і на балотах, што ляжыць паміж рэчкамі Сцвігай, Убарцю і Прыпяццю, жыве мноства звяроў і птушак, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія. Кніга знаёміць юных чытачоў з гэтымі звярамі і птушкамі, вучыць зберагаць прыгажосць роднага краю.
Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі — вядомы дзіцячы пісьменнік Валерый Кастручын — вызначыў яе жанр як кніга-падарожжа. І сапраўды, чытач адчуе сябе вандроўнікам па вядомай-невядомай зямлі, а ягоным “крылатым гідам” будзе белая чапля, якая нарадзілася тут і жыве…
Каля старажытнага горада Турава,што на Палессі, між рэчкамі Сцвігай, Убарцю і Прыпяццю, знаходзіцца Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Гэтая мясціна вабіць сваёй непаўторнай прыгажосцю і маляўнічымі ландшафтамі.
Але ўнікальнасць яе яшчэ ў тым, што тут перакрыжоўваюцца паўднёвыя і паўночныя арэалы розных відаў раслін, у лясах і на балотах жыве мноства звяроў і птушак, сярод якіх ёсць і вельмі рэдкія; шмат рэчак і азёраў, балотаў, багатыя пойменныя дубровы.
Гэта наш запаветны край, наша нацыянальнае багацце, наша спадчына!
ЗМЕСТ
Анатоль Углянец. Жывая спадчына
ТУРАЎСКІ ЛУГ
Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Ягоўдзік. Тураўскі луг
Валерый Кастручын. Краіна чорных буслоў
Сяргей Зуёнак. Падарожжа ў дзівосны край
Віталь Вольскі. Заморскі госць
Алесь Наварыч. Дзень цёплага Аляксея
Алесь Марціновіч. Куст — сваяк бруснічніка
КРАІНА ЧОРНЫХ БУСЛОЎ
Уладзімір Караткевіч. Жабкі і Чарапаха
Рыбін цар
Валерый Кастручын. Казка пра сома Сёму
Віктар Гардзей. Янот-паласкун
Бабёр
Куртаты зай
Артур Вольскі. Буслава шапка
Васіль Вітка. Жаўна
Пліска
Казімір Камейша. Дом будуюць мурашы
Станіслаў Шушкевіч. Непаседлівыя вавёркі
Шаўцы яноты
Віктар Шніп. Белая чапля
Максім Танк. Журавель і Чапля
Жук і Слімак
Мухамор
Уладзімір Дубоўка. Удодава песня
Уладзімір Мазго. Каплі для Чаплі
Рыгор Барадулін. Едзе вожык
Мікола Маляўка. Зайчыкі
Мікола Чарняўскі. Лясная сталоўка
Дзе гэта казка?